Шчаслівай дарогі, малады спецыяліст!

Тэрыторыя моладзі

81631126_large_4691014_1284072239_D1F7E0F1F2EBE8E2FBE520E4F0F3E7FCFF203032203032Маладыя людзі ў строгіх касцюмах, цудоўныя і чароўныя дзяўчыны ў элегантных і пышных сукенках, букеты кветак, усмешкі на тварах…

Для іх – цяпер ужо былых навучэнцаў ДПТВ-183 г. Хойнікі, а цяпер выпускнікоў вучылішча, наступіў самы ўрачысты момант.
У актавай зале навучальнай установы сабраліся выкладчыкі, бацькі, моладзь, а таксама госці свята. Намеснік старшыні райвыканкама Ж.М. Чарняўская, дырэктар вучылішча В.М. Аніскавец і яго намеснікі С.А.Буйневіч і І.Б. Лявіцкая, куратар групы па спецыяльнасці «грамадскае харчаванне» А.В. Ярац, мастацкі кіраўнік ГЦКіС «Меліяратар» Л.У. Краўчанка павіншавалі віноўнікаў урачыстасці з важным крокам – уступленнем у самастойнае жыццё, пажадалі выпускнікам пераадольваць складанасці і перашкоды на працоўным шляху, не спыняцца на дасягнутым, а таксама быць дастойнымі і граматнымі спецыялістамі.

Ад імя ўсіх бацькоў, чые дзеці сталі выпускнікамі прафтэхвучылішча, са словамі  ўдзячнасці да выкладчыкаў і майстроў працоўнага навучання звярнуліся Л.А.Усцюгова, В.С. Сініца, Д.У. Германенка, Т.В. Сотнік.
Выпускнікам, якія вызначаліся ў культурна-масавым, спартыўным жыцці вучылішча, раёна і вобласці, уручаны Падзячныя пісьмы.
Самым урачыстым момантам мерапрыемства было ўручэнне дыпломаў аб сярэдняй спецыяльнай адукацыі. З рук дырэктара В.М. Аніскаўца важны дакумент атрымалі 173 выпускнікі. Дарэчы, 58 з іх накіруюцца на сваё першае рабочае месца ў сельгаспрадпрыемствы нашага раёна.

Святочны настрой усім прысутным падарыў калектыў мастацкай самадзейнасці вучылішча пад кіраўніцтвам Я.С. Зайца.
Жывыя кветкі, усмешкі гасцей мерапрыемства, шчаслівыя твары бацькоў сталі добрымі падарункамі для  выпускнікоў вучылішча, якія папоўняць рады маладых спецыялістаў.

 

Клаўдзія МІКАЛАЕВА.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *