Як увасобіць ідэю ў рэальнасць

Супрацоўніцтва

Такім прамудрасцям на гэтым тыдні вучылі работнікаў райвыканкама. Заняткі праводзіліся ў рамках бягучага праекта міжнароднай тэхнічнай дапамогі «Садзейнічанне дзейнасці мясцовых органаў улады ў г. Хойнікі» пры падтрымцы Еўрапейскай камісіі (дамова № 2012/306-280), зарэгістраванага ў Міністэрстве эканомікі Рэспублікі Беларусь 31 студзеня 2017 года № 2/15/000768. Прадугледжаны спецыяльныя курсы для службовых асоб.

Разгледзеныя тэмы – праектаванне і маніторынг работы мясцовага кіраўніцтва. Італьянскі эксперт Мірка Трыеллі, які прадстаўляе агенцтва Zefiro, прыязджае на Хойнікшчыну ў другі раз і праводзіць заняткі для работнікаў раённай адміністрацыі ў лёгкай і зразумелай форме.
У час кастрычніцкіх семінараў спецыялісты вывучалі замежны вопыт арганізацыі і вядзення сацыяльных праектаў. Справа не такая простая, але спадар Трыеллі падрабязна і з жыццёвымі прыкладамі пастараўся давесці да сваіх дарослых вучняў галоўную думку: «Кожны праект, арганізаваны ў раёне, варты быць карысным для саміх хайнічан».
Для ўвасаблення такой работы прадстаўнік італьянскай партнёрскай кампаніі кожны дзень заняткаў як мага больш падрабязна агучыў да самых маленькіх дэталяў, як павінна весціся арганізацыя сацыяльных праектаў і работа з насельніцтвам у прыватнасці.
Мірка Трыеллі, італьянскі эксперт з вялікім вопытам стварэння і рэалізацыі сацыяльных праектаў, арганізаваў дыскусію вакол ключавых пытанняў праектавання: ідэі, аўдыторыі, рэалізацыі і фінальнага маніторынгу.

Вось асноўныя тэзісы дыскусіі ад замежнага госця.
1. Вам неабходна дакладна ўяўляць ідэю праекта. Важна, каб вы маглі апісаць свой праект у адным сказе, і ўсё было зразумела.
2. Вызначыце пэўную праблему, працуйце з ёй. Сёння гэта асноўны прынцып у бізнэсе, але і для сацыяльных праектаў гэта важна. Шырокае ахапленне не падыходзiць, трэба звужаць: не здаровы лад жыцця наогул, а асобны аспект. Напрыклад, дзіцячая веладарожка. Так будзе прасцей растлумачыць неабходнасць праекта аўдыторыі.
3. Ідэя павінна быць натхняльнай. Гэта важна для людзей, якія будуць карыстацца вынікамі праекта. Патрэбна эмоцыя, каб людзі заўважылі праект. Пры гэтым трэба памятаць, што эмоцыі могуць быць рознымі, трэба выбраць прыдатную і канструктыўную.
4. Аўдыторыя праекта павінна быць вузкай. Гэта павінны быць людзі, аб’яднаныя адной або некалькімі характарыстыкамі. Важна ведаць асаблівасці гэтых людзей, іх характарыстыкі, матывацыю. Прадстаўляючы аўдыторыю, лягчэй планаваць мерапрыемствы, пісаць тэксты. Да слова, маладыя бацькі, якія усхваляваны актыўным адпачынкам сваіх дачок і сыноў.
5. Дзейнічайце неардынарна і творча. Трэба выкарыстоўваць усе магчымыя крыніцы для будавання дыялогу з людзьмі. Праз інтэрнет і ў час асабістай размовы, на сайце райвыканкама і праз аб’явы ў прэсе. Сродкі масавай інфармацыі выконваюць значную ролю, гэта факт. Яны дапамагаюць развіваць праект, фарміруюць станоўчую рэпутацыю. Праектам, пра якія добра ведаюць – больш і давяраюць, гэта пацверджана практыкай жыцця.
6. Рабіце тое, што вам падабаецца і пра што вы ведаеце дасканальна. Так лягчэй дасягнуць поспеху ў праектаванні. У гэтым выпадку вы зможаце прыкласці больш намаганняў, імправізаваць і творча вырашаць праблемы. Ваш праект будзе часткай вашай жыцця – і гэта добра як для самога праекта, так і для вас, як спецыяліста.
7. Трэба ствараць фундамент праекта. Збірайце лічбы, факты, даследаванні, сведчанні, любую карысную інфармацыю, фатаграфуйце, здымайце відэа – ўсё можа пайсці на карысць.
Пасля кожнага семінарскага дня ўдзельнікі ўступалі ў актыўнае абмеркаванне новай інфармацыі.

Алеся ЯЧЫЧЭНКА.
Фота аўтара.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *