Пераўзысці сябе


26 жніўня адбылося чарговае пасяджэнне райвыканкама з удзелам начальніка абласной землеўпарадкавальнай і геадэзічнай службы А.В. Матараса.



Пры разглядзе тэмы зямельных адносін Аляксандр Васільевіч Матарас падкрэсліў, што нічыйнай зямлі не павінна быць, кожны яе лапік павінен мець законнага гаспадара. У гэтым напрамку работа ў раёне яшчэ прадстаіць немалая. Кіраўнікам сельгасарганізацый патрэбна ў першую чаргу звярнуць увагу на тое, ці ўстаноўлены межы і выраблены праваў-станаўліваючыя дакументы на зямельныя ўчасткі. Тады і не будзе самавольнага заняцця насельніцтвам земляў, якія мяжуюць з прысядзібнымі ўчасткамі, а таксама земляў дзяржаўнага ляснога фонду і водаахоўных зон.



Нельга дапускаць адкрыцця несанкцыяніраваных кар’ераў на землях сельгасназначэння. Гэтыя і іншыя прычыны паспрыялі прызнанню работы землеўпарадкавальнай службы райвыканкама, сельвыканкамаў па выкананню заканадаўства, рэгулюючага зямельныя адносіны на тэрыторыі раёна, недастатковай.



Зямля – гэта асноўны вытворчы рэсурс, і які парадак на ёй, такі і ўзровень жыцця яе карыстальнікаў. Як ніхто іншы гэта разумее сельскае насельніцтва пераважна старэйшага пакалення, якое заўсёды жыло ад зямлі-карміцелькі. Ім вядома на справе, што чым больш вырасціш, тым менш грошай у магазіне пакінеш. Такая паралель цалкам прымяняльная да работы сельгасарганізацый,  калі яны будуць жыць і працаваць па такому ж прынцыпу, то можна будзе падлічваць не страты, а прыбыткі.



Здавальняючай прызнана работа аддзела адукацыі райвыканкама па падрыхтоўцы ўстаноў да новага навучальнага года. Цяпер важна прадоўжыць работу па падтрыманню іх у належным тэхнічным стане, захаванню і развіццю іх матэрыяльнай базы.



 Як станоўчы факт адзначыў кіраўнік раёна А.В. Бічан, што ў справу добраўпарадкавання ў гэтай галіне ўцягнуты ўсе, нават вартаўнікі. Менавіта пры такім падыходзе ўдаецца пераўзысці сябе і дабіцца значных вынікаў у любой дзейнасці.



У ходзе размовы была звернута ўвага на арганізацыю харчавання дзяцей, падрыхтоўку кацельняў устаноў адукацыі да ацяпляльнага сезона.


 


Ірына ВАСІЛЬЕВА.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *