Успаміны пра Чарнобыль

Образование

Пасяджэнні клуба па інтарэсах “Каля самавара” ў Хойніцкім тэрытарыяльным цэнтры сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва праходзяць штомесячна. У красавіку гэтае мерапрыемства было арганізавана разам з таварыствам інвалідаў па зроку і мела назву “Успаміны пра Чарнобыль”. 

Старшыня таварыства Г.Ф. Карандзінава пачала пасяджэнне з уступнага слова пра той страшны чорны дзень 26 красавіка 1986 года. Яе адразу ж падтрымалі ўдзельнікі клуба (дарэчы, людзі сталага ўзросту), якія не са слоў памятаюць тыя трагічныя падзеі. За кубачкам духмянага чаю добра вялася гаворка: нехта чытаў вершы, нехта завёў песню. Усе разышліся з добрым настроем, бо сабраліся разам, бо ўспомнілі…


Алена СМУСЯНОК.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *