Каб не захварэць на птушыны грып

Спорт

Заражэнне адбываецца пры цесным кантакце з інфіцыраванай дамашняй і дзікай птушкай,  у якой назіраюцца парушэнні каардынацыі рухаў, апуханне і пачарненне грэбеня, цяжкае дыханне.

Меры прафілактыкі:

– абмежаванне кантактаў з птушкай; 

– не рэкамендуецца вольны выгул дамашняй птушкі ў перыяд міграцыі дзікай;

– памёршую птушку на дамашніх падворках не рэкамендуецца перамяшчаць, дапускаць да яе дамашніх жывёл, неабходна інфармаваць ветэрынарную службу па тэл. 2-25-35 або 2-19-94;

– пры кантакце з магчыма інфіцыраванай або памёршай птушкай неабходна выкарыстанне спецадзення;

– пасля ўборкі і дэзінфекцыі прыватнага падворка неабходна вымыць рукі, адзенне ў гарачай мыльнай вадзе;

– пасля кантакту з інфіцыраванай птушкай неабходна кантраляваць на працягу 7 дзён тэмпературу цела, а пры з’яўленні вострага рэспіраторнага захворвання або інфекцыі вачэй тэрмінова звярнуцца ў медыцынскую ўстанову;

– не рэкамендуецца купляць мяса птушкі і яйкі ў месцах несанкцыяніраванага гандлю;

– мяса птушкі неабходна як след праварваць, пратушваць;

– нельга выкарыстоўваць у ежу сырыя або недавараныя яйкі, перад прыгатаваннем іх рэкамендуецца вымыць з мылам.


А. ДЗЯДЗЕНКА, в.а. галоўнага дзяржаўнага санітарнага ўрача раёна.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *