Адсвяткаваў ваенны камісарыят

Рэха падзеі Экономика

У гонар людзей, якія паспяхова выконваюць свой доўг і не шкадуюць сіл і намаганняў для падтрымання абароназдольнасці нашай сінявокай дзяржавы, у дзіцячай школе мастацтваў прайшло ўрачыстае мерапрыемства.
Адкрылі свята, прымеркаванае да 100-годдзя стварэння ваенных камісарыятаў, віншаваннем з юбілеем ваенны камісар Хойніцкага і Брагінскага раёнаў Д.У. Жданаў разам са сваім намеснікам А.А. Немянком.
Узнагароджвалі за бездакорную службу, прафесіяналізм, добрасумленнае выкананне абавязкаў супрацоўнікаў ваеннага камісарыяту, а таксама прадстаўнікоў суда, БРСМ, ДЮСШ «Алімп 2018», аддзелаў па надзвычайных сітуацыях, унутраных спраў, РАС ДТСААФ, якія садзейнічаюць захаванню суверэнітэта Беларусі.
Шчырыя падзякі і цёплыя віншаванні ў адрас «віноўнікаў» мерапрыемства гучалі ад старшыні раённага Савета дэпутатаў Г.В. Бондар, намесніка старшыні райвыканкама Ж.М. Чарняўскай, старшыні раённага аб’яднання арганізацый прафсаюзаў Н.М. Малаш, начальніка раённага аддзела ўнутраных спраў С.В. Жаўняка.
Артысты мастацкай самадзейнасці раёна парадавалі супрацоўнікаў ваеннага камісарыяту патрыятычнымі кампазіцыямі і інструментальнай музыкай.

Вікторыя Мароз. Фота аўтара.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *