Сталі ахвярамі агню

Сельское хозяйство

На ферме ў в. Пудакоў (КСУП “Веляцін”) здарыўся пажар, у выніку якога пагалоўе маладняку зменшылася на 22 цяляці.

Паведамленне аб пажары паступіла ў раённы аддзел па надзвычайных сітуацыях праз паўгадзіны пасля ўзгарання. Прычынай позняга выяўлення стала адсутнасць на ферме дзяжурнага персаналу, у выніку час быў упушчаны.

На момант прыбыцця першага падраздзялення полымя ахапіла 40-60 квадратных метраў даху хлява. Да прыезду выратавальнікаў персаналу МТФ удалося эвакуіраваць 8 кароў, якія знаходзіліся ў суседнім памяшканні, вывесці цялят ужо не было магчымасці.

У ліквідацыі пажару былі задзейнічаны сілы і сродкі Хойніцкага і Брагінскага раённых аддзелаў па надзвычайных сітуацыях. Прычыны ўзнікнення пажару высвятляюцца.



М. СЕМАВА, інспектар ГПіН Хойніцкага РАНС.


 



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *