Цёплыя провады

Законнасць і парадак Общество Экономика

У Хойніцкім РАУС адбыўся ўрачысты сход, прымеркаваны провадам на пенсію начальніка аддзялення ДАІ маёра міліцыі Уладзіміра Пятровіча Талюка, які больш за 25 гадоў адпрацаваў у органах унутраных спраў. 

Сардэчныя словы ўдзячнасці ад усяго калектыву і ад сябе асабіста выказалі начальнік РАУС С.В. Жаўняк, намеснікі начальніка, калегі, ветэраны службы. Усе адзначалі яго прафесіяналізм, энергічнасць, мудрасць і актыўную жыццёвую пазіцыю. Дарылі шыкоўныя букеты кветак, каштоўныя падарункі.

Ганаровую грамату аблвыканкама за шматгадовую добрасумленную працу і высокія паказчыкі ў службовай дзейнасці ўручыла герою ўрачыстасці намеснік старшыні райвыканкама Ж.М. Чарняўская.

Намеснік начальніка УДАІ УУС Гомельскага аблвыканкама С.М. Кобрусеў адзначыў заслугі У.П. Талюка юбілейным медалём падраздзялення «80 год на варце дарог» і Граматай упраўлення ўнутранных спраў Гомельскага аблвыканкама за ўмелыя і прафесійныя дзеянні, ініцыятыву, праяўленыя пры выкананні службовых задач і мерапрыемстваў.

Атрымаў У.П. Талюк і пропуск у ветэранскую арганізацыю, пасведчанне пенсіянера МУС выдала новаспечанаму члену арганізацыі старшыня пярвічкі Т.С. Альпяровіч.

Адпускалі калегу са сваіх радоў стражы парадку з некаторым пачуццём суму. Цяжка расставацца з сапраўдным прафесіяналам, надзейным таварышам і дабрэйшым чалавекам, які ў цяжкую хвіліну падставіць плячо.
Уладзімір Пятровіч падзякаваў кіраўніцтву аддзела і ўсяму асабоваму саставу Хойніцкага РАУС за арганізаванае мерапрыемства, пажадаў усім моцнага здароўя, поспехаў у міліцэйскай службе.

** ** **
Падчас урачыстага сходу быў уручаны і шэраг іншых узнагарод.

За ўмелыя і прафесійныя дзеянні, ініцыятыву, праяўленыя пры выкананні службовых задач і мерапрыемстваў:

Ганаровай граматай упраўлення ўнутраных спраў аблвыканкама ўзнагароджаны БРЫЦЬКО Сяргей Андрэевіч, начальнік ізалятара часовага ўтрымання РАУС маёр міліцыі;

Падзяка ўпраўлення ўнутраных спраў аблвыканкама аб’яўлена МАЛЯНКУ Аляксандру Аляксандравічу, оперупаўнаважанаму аддзялення крымінальнага вышуку старэйшаму лейтэнанту міліцыі, ШПАРУНУ Аляксею Сяргеевічу, міліцыянеру аддзялення па ахове тэрыторый радыеактыўнага забруджвання малодшаму сяржанту міліцыі;

Падзячны ліст упраўлення ўнутраных спраў аблвыканкама адрасаваны бацькам міліцыянера аддзялення па ахове тэрыторый радыеактыўнага забруджвання прапаршчыка БЫКАВА Андрэя Ігаравіча за выхаванне годнага грамадзяніна Беларусі, адданага сваёй справе работніка.

Юбілейным медалём «100 год міліцыі Беларусі» ўзнагароджана КУКС Алена Паўлаўна, ветэран органаў унутраных спраў;
Дыпломам упраўлення ўнутраных спраў аблвыканкама ўзнагароджаны БУРЛІЙ Мікалай Іванавіч, ветэран органаў унутраных спраў, удзельнік вакальна-інструментальнай творчасці сярод супрацоўнікаў і грамадзянскага персаналу органаў і падраздзяленняў унутраных спраў Гомельскай вобласці.

Тэкст і фота Алены СМУСЯНОК.