Міфы наркаманіі


pp_ns_rbМІФ ПЕРШЫ

Наркотык можна спрабаваць многа разоў і нічога дрэннага не будзе.

Не верце гэтаму! Нават пры аднаразовым ужыванні наркотыку пачынаецца паталагічны працэс: застаецца след у памяці, а ў душы – жаданне яшчэ раз паспрабаваць наркотык.

 

 


 

МІФ ДРУГІ

Існуюць слабыя і бяспечныя наркотыкі.

Вядомы псіхіятр-нарколаг прафесар А.М. Карпаў піша, што “пастаноўка пытання аб слабым або моцным наркотыку аналагічна пытанню аб тым, у якой пятлі лепш удавіцца: у новай і прыгожай або старой і грубай. Смерць ад гіпаксіі гарантавана ў абодвух выпадках”.

 

 


 

МІФ ТРЭЦІ

Наркаманія вылечная.

На жаль, выпадкаў вылечвання ад наркатычнай залежнасці вельмі мала. Аб выпадках вылечвання скрытага паталагічнага працэсу з некрозам клетак усяго арганізма ведае, напэўна, толькі Гасподзь Бог ды паталагаанатамы, калі пры ўскрыцці яны маюць у сваім распараджэнні электронны мікраскоп.

 

 


 

МІФ ЧАЦВЕРТЫ

Творчы чалавек “павінен” прымаць наркотыкі для таго, каб яго творчасць стала незвычайнай, запатрабаванай.

Аказваецца, арганізм чалавека можа выпрацоўваць уласныя эндамарфіны, якія адказныя за творчасць. Не трэба прымаць наркотыкі, а дзеля творчасці выкарыстоўваць уласныя эндамарфіны.

 


 

МІФ ПЯТЫ

Існуе паняцце “былы наркаман”.
У апошні час з’явіліся даныя аб тым, што “былыя наркаманы” часта паміраюць раптоўна. Паміраюць у момант, калі ўжо забыта аб памылках маладосці.

Паняцця “былы наркаман” не існуе. З-за следу ў памяці чалавеку ўсё жыццё даводзіцца змагацца са спакусай папрабаваць наркотык яшчэ раз.

С. СОБАЛЬ, райпсіхіятр.

 

 



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *