На тыя ж граблі…


Выязныя судовыя пасяджэнні практыкуюцца ў нашым раёне не вельмі часта. Але на гэты раз, з мэтай прафілактыкі злачынстваў і правапарушэнняў у маладзёжным асяроддзі, у тым ліку сярод непаўналетніх, суд вырашыў правесці 9 студзеня пасяджэнне ў Хойніцкім дзяржаўным прафесійным ліцэі, па месцы вучобы абвінавачваемага.



Разглядвалася справа па арт. 415 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь ў адносінах Ігара Сяргеевіча Цітова, 1995 года нараджэння, студэнта трэцяга курса ліцэя па спецыяльнасці «тэхнічнае забеспячэнне сельскагаспадарчых работ».



Старшынстваваў на судзе старшыня суда Хойніцкага раёна М.І. Гарашчанка,  абвінавачванне падтрымліваў намеснік пракурора раёна А.С. Паўлоўскі, абарону абвінавачваемага ажыццяўляла адвакат Т.Л. Бельская, народнымі засядацелямі былі Н.М. Дзяржыцкая і М.М. Бельская, сакратар суда Г.І. Чэкан.  Законным прадстаўніком абвінавачваемага выступіў майстар вытворчага навучання ліцэя  Д.А. Дзейкун.



У ходзе судовага працэсу праследжаны шлях, што прывёў падсуднага да крымінала.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *