Пад умоўнай назвай «Аўтобус»

Законнасць і парадак

18-23 студзеня на тэрыторыі раёна Дзяржаўтаінспекцыяй праводзіцца прафілактычнае мерапрыемства па кантролю за захаваннем перавозчыкамі Правіл дарожнага руху.



Вадзіцелямі маршрутных аўтобусаў летась дапушчана ў раёне 5 парушэнняў, прычым зафіксаваны адзін выпадак кіравання транспартным сродкам у п’яным стане. З двух парушэнняў, выяўленых з пачатку гэтага года, адно таксама датычыць нецвярозага стану вадзіцеля за рулём аўтобуса. Нярэдка ў аўтобусах перавозіцца недазваляльная колькасць пасажыраў, аўтобусы маюць нездавальняючы знешні выгляд, эксплуатуюцца з нечытабельнымі рэгістрацыйнымі знакамі.



Просьба да ўсіх удзельнікаў дарожнага руху. Калі вы з’явіліся сведкам правапарушэння на дарозе з боку вышэйуказанай катэгорыі вадзіцеляў, не заставайцеся раўнадушным – паведаміце аб гэтым у міліцыю.


Д. АПАНАСЮК, старшы дзяржаўтаінспектар аддзялення ДАІ РАУС.


 



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *