Грамадскае меркаванне – галоўны крытэрый ацэнкі работы міліцыі

Законнасць і парадак

Грамадскае меркаванне – галоўны крытэрый ацэнкі работы міліцыі


26 чэрвеня штабам Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь праводзілася ананімнае анкетаванне з   мэтай вывучэння грамадскага меркавання аб рабоце РАУС.


У ім прынялі   ўдзел 170 чалавек, у тым ліку па катэгорыях: рабочых – 20,6%, служачых – 12,9%, спецыялістаў вытворчай (камерцыйнай) галіны – 18,2%, работнікаў сельскай гаспадаркі – 15,3%, пенсіянераў – 22,9%, вучнёўскай моладзі – 3,5%.



Аналіз атрыманых даных паказаў, што ў аснове меркаванняў грамадзян ляжыць задаволенасць узроўнем грамадскай бяспекі, а таксама работай міліцыі па асноўных напрамках дзейнасці. Так, 87,9% апытаных грамадзян адзначылі аператыўнасць рэагавання нарадаў міліцыі пры зваротах па тэлефоне на спецлінію 102. На пытанне: «Ці звярнуліся б Вы ў міліцыю ў выпадку рэальнай пагрозы Вашаму жыццю, здароўю, маёмасці?» 75,9% рэспандэнтаў адказалі станоўча. Анкетаванне паказала, што жыхары раёна займаюць актыўную грамадзянскую пазіцыю ў барацьбе з правапарушэннямі, 68,8% гатовы асабіста аказаць дапамогу міліцыі ў барацьбе са злачыннасцю. У рознай ступені давяраюць міліцыі 88,8% апытаных рэспандэнтаў, у тым ліку поўнасцю давяраюць 34,7%. Па меркаванню жыхароў раёна, супрацоўнікам міліцыі пры рабоце з грамадзянамі характэрны праяўленні ветлівасці і ўвагі – 48,9%, прафесіяналізму – 34,8%.


Разам з тым жыхары раёна бачаць і ўказваюць на недахопы ў рабоце РАУС. Кожны пяты апытаны звяртае ўвагу на тое, што барацьба з п’янствам і самагонаварэннем на тэрыторыі раёна не эфектыўна. Указаныя рэспандэнты адзначаюць, што ў грамадскіх месцах распіваюць спіртныя напіткі – 24,6%, недастатковая прафілактыка бытавога алкагалізму – 18,9%, не выяўляюцца кропкі самагонаварэння – 15,5%, аб’екты гандлю прадаюць спіртное ў вячэрні і начны час – 12,7%.



У ходзе маніторынгу ад жыхароў раёна паступілі і прапановы па паляпшэнню ўзроўню грамадскай бяспекі. Так, большасць апытаных просяць абсталяваць перакрыжаванне вуліц Калесніка-Лермантава ў г. Хойнікі святлафорамі, а таксама прымаць больш строгія меры адказнасці да вадзіцеляў, парушаючых правілы прыпынку і стаянкі, не прадастаўляючых перавагу ў руху пешаходам на нерэгулюемых пешаходных пераходах.



Жыхары вёскі Барысаўшчына просяць прыняць меры па выяўленню ў іх вёсцы асоб, якія ажыццяўляюць незаконную рэалізацыю алкагольных напіткаў. Большая частка ўсіх рэспандэнтаў указваюць на адсутнасць дастатковай інфармацыі аб рабоце ўчастковых інспектараў міліцыі, прафілактычнага характару, у грамадскіх месцах, на стэндах прадпрыемстваў і арганізацый.



Усе прапановы і крытычныя заўвагі, паступіўшыя ў адрас Хойніцкага РАУС ад насельніцтва, будуць улічаны ў арганізацыі работы супрацоўнікаў міліцыі.



Кіраўніцтва РАУС дзякуе жыхарам раёна за актыўны ўдзел у правядзенні апытання.


В. Котчанка, ч.в.а. начальніка РАУС.


 



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *