Па ўсіх напрамках дзейнасці


Па ўсіх напрамках дзейнасці



Дзелавая і ў той жа час урачыстая атмасфера панавала ў глядзельнай зале цэнтра культуры г. Хойнікі 29 студзеня, дзе праходзіў сход працоўнага калектыву Палескага дзяржаўнага радыяцыйна-экалагічнага запаведніка. Адметнасцю гэтага мерапрыемства з’явілася яшчэ і тое, што праводзілася яно ў год 25-гадовага юбілею запаведніка, які  будзе адзначацца ў ліпені.



Разглядваліся вынікі работы за прайшоўшы  2012 год і намячаліся задачы на сёлетні год. У рабоце сходу прынялі удзел: начальнік Дэпартамента па ліквідацыі наступстваў катастрофы на ЧАЭС У.А. Чэрнікаў і яго намеснік М.М. Цыбулька; старшыня раённага Савета  дэпутатаў Г.В. Бондар; старшыня абласнога камітэта прафсаюза  дзяржаўных і іншых устаноў М.І. Чарныш.



Як адзначыў у справаздачным дакладзе дырэктар ПДРЭЗ П.М. Кудан, усе параметры развіцця падраздзяленнямі запаведніка выкананы ў поўным аб’ёме па асноўнай і пазабюджэтнай дзейнасці.
Працягвалася выкананне задач, вызначаных Дзяржпраграмай развіцця лясной гаспадаркі Рэспублікі Беларусь, якія ўскладзены на аддзел лясной гаспадаркі і аховы. Створаны новыя лясныя культуры на плошчы 310 га, на плошчы 302 га выкананы ўвод маладнякоў у катэгорыю каштоўных драўнінных насаджэнняў, што склала 101% да планавага задання. Перапрацавана ў дрэваапрацоўчых цэхах запаведніка 3191 кубічны метр драўніны, праведзены мінералізаваны догляд лясных угоддзяў на плошчы 1280 км. Пры падрыхтоўцы да супрацьпажарнага перыяду работнікамі запаведніка адрамантавана 307 аншлагаў і ўстаноўлены 181 шлагбаум, добраўпарадкавана 96 супрацьпажарных вадаёмаў.



Сектарам аховы забяспечана аўтапатруляванне тэрыторыі па маршрутах працягласцю 1265 км. Складзены 83  адміністрацыйныя пратаколы, агульная сума штрафаў па суду на парушальнікаў запаведнага рэжыму склала 88,8 млн. руб.



Навуковыя падраздзяленні ПДРЭЗ   у  2012 годзе ажыццяўлялі другі этап даследа-ванняў па праграме «Стан водных сістэм, лесараслінных комплексаў, жывёльнага свету і дынаміка працэсаў, вызначаючых радыяцыйна-экалагічную абстаноўку ў зонах адчужэння і адсялення Чарнобыльскай АЭС» на  2011-2015 гады, падрыхтаваны навуковыя праекты па рэалізацыі Дзяржаўнай праграмы па пераадольванню наступстваў катастрофы на ЧАЭС да 2020 года.



Летась ажыццяўляўся кантроль доз унутранага і знешняга апрамянення персанала, радыяцыйны кантроль аб’ектаў навакольнага асяроддзя. Упершыню  ніхто з работнікаў не перавысіў гадавых норм апрамянення.
Інжынернай службай многае зроблена для падтрымання матэрыяльна-тэхнічнай базы запаведніка і яе ўмацавання, работнікамі гаспадарчага аддзела праведзены рамонт службовых памяшканняў, адміністрацыйнага будынка ў Нароўлі, абустроена павець для сена ў эксбазе «Варацец».



Аддзелам галоўнага энергетыка пастаянна праводзілася работа  па энергазабеспячэнню, эканоміі  паліўна-энергетычных рэсурсаў, укараненню энергазберагаючых тэхналогій.
Памер паступленняў ад рэалізацыі пазабюджэтных відаў прадукцыі, работ і паслуг за 2012 год склаў 2,6 млрд. руб., сума сродкаў, якія засталіся ў арганізацыі ад пазабюджэтнай дзейнасці, склала 1155,7 млн. руб. і накіравана на расходы, звязаныя з асноўнай дзейнасцю.



Сярэднямесячная заработная плата па ПДРЭЗ склала летась 3466 тыс. руб. Фонд заработнай платы па пазабюджэту склаў 333 млн. руб. Нягледзячы на складанае фінансавае становішча, ПДРЭЗ летась на шэфскую дапамогу выдзеліў 5 млн. 518 тыс. руб.



Работнікі запаведніка прымаюць актыўны ўдзел ва ўсіх праводзімых мерапрыемствах па добраўпарадкаванню горада і сельскіх населеных пунктаў, пастаянна падтрымліваюць парадак на замацаванай тэрыторыі. Актыўны калектыў і ў культурна-масавым і спартыўным жыцці.
У абмеркаванні даклада прынялі ўдзел: галоўны бухгалтар ПДРЭЗ Л.В. Косар; намеснік дырэктара па навуковай рабоце Ю.І. Бондар; галоўны ляснічы С.А. Малюцін; начальнік службы радыяцыйнай бяспекі Г.А. Качубееў; намеснік дырэктара па ідэалагічнай рабоце М.В. Краўчанка; старшыня прафкама Т. Г. Астудзіна.



Затым адбылося традыцыйнае ўзнагароджванне лепшых працаўнікоў калектыву.
Выступаючы перад аўдыторыяй, старшыня райсавета Г.В. Бондар заклікала да беражлівага расходвання бюджэтных сродкаў, адказна адносіцца да выканання даручаных абавязкаў, клапаціцца аб маладой змене спецыялістаў, пашырыць работы па добраўпарадкаванню замацаванай тэрыторыі і домаўладанняў работнікаў, не дапускаць парушэнняў працоўнай дысцыпліны. Выказала спадзяванне, што ў калектыве і надалей  будзе панаваць зладжаная работа. Пажадала невычарпальных сіл, энергіі, творчага росту для здзяйснення намечаных задач.



Словы пажаданняў выказаў У.А. Чэрнікаў – берагчы сваю радзіму, працоўныя традыцыі, уласнае здароўе, паступальным рухам ісці наперад у дасягненні вызначаных задач, дастойна сустрэць 25-гадовы юбілей з дня заснавання Палескага дзяржаўнага радыяцыйна-экалагічнага запаведніка.


За добрасумленную працу, актыўны ўдзел у прафсаюзным руху Ганаровай граматай абласнога камітэта прафсаюза дзяржаўных і іншых устаноў узнагароджаны работнікі:
С.М. Шышкіна, ляснік Аравіцкага лясніцтва;
С.В. Максіменка, ляснік Партызанскага лясніцтва;
А.П. Журо, дыспечтар ПХС «Бабчын»;
М.Р. Сінічэнка, ляснік Верхнеслабодскага лясніцтва.
За добрасумленную працу, актыўны ўдзел у грамадскім жыцці ўручаны Граматы адміністрацыі ПДРЭЗ і каштоўныя падарункі:
Л.В. Іванюценку, трактарысту аддзела галоўнага механіка;
Я.П. Шпетнаму, трактарысту аддзела галоўнага механіка;
С.В. Марцынкоўскаму, вадзіцелю аддзела галоўнага механіка;
Н.М. Шарапавай, прыбіральшчыцы гаспадарчага аддзела;
Ю.І. Протасу, станочніку цэха па перапрацоўцы драўніцы;
І.І. Фурсу, лесніку Верхнеслабодскага лясніцтва;
А.У. Жураўскаму, лесніку Хільчанскага лясніцтва;
А.М. Яўтушэнку, лесніку Варацецкага лясніцтва;
А.М. Калыхан, бухгалтару аддзела бухгалтарскага ўліку і справаздачнасці;
С.С. Харлаагійну, інжынеру-радыеметрысту аддзела радыяцыйнай бяспекі і рэжыму;
В.М. Шкурацецкаму, старшаму інспектару сектара аховы лясной гаспадаркі і аховы.


Клаўдзія Босак.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *