Крытэрыі бяспекі − цвярозасць і адказнасць

Законнасць і парадак

Чарговы рэйд мабільнай групы райвыканкама прайшоў на мінулым тыдні.



Аб’ектамі пільнага нагляду на гэты раз сталі гарадскія прадпрыемствы: завод гідраапаратуры, торфабрыкетны завод, аўтабаза распажыўтаварыства і КУП «МэбляДрэўГандаль». Мабільная група ў складзе галоўнага спецыяліста аддзела ідэалагічнай работы райвыканкама Л.М. Тупіцы, галоўнага спецыяліста па ахове працы ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама І.П. Грыгаровіча і ўчастковага міліцыянера С.В. Сачко правярала ўмовы бяспекі працы ў гэтых арганізацыях і работнікаў на цвярозасць (на здымку).



На ўсіх гэтых аб’ектах прамысловасці ўважліва адносяцца да захавання патрабаванняў па ахове працы. Штораніцы на заводзе гідраапаратуры і на аўтабазе перад зменай працуючыя праходзяць праверку «Алкатэстам». Але тут патрэбна ведаць некаторыя нюансы. Напрыклад, ці адпавядае прыбор нормам, ці прайшоў праверку і годны для выкарыстання. Так, на аўтабазе райспажыўтаварыства ўжо год, як вымяральны апарат не правяраўся. А пацвярджаць дакладнасць вымярэнняў патрэбна раз у паўгода.
На астатніх прадпрыемствах члены мабільнай групы не выявілі парушэнняў, у тым ліку і ў час выбарачных праверак работнікаў на ўтрыманне алкаголю ў арганізме.



Тэкст і фота Алесі  ЯЧЫЧЭНКА.


 



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *