Гэта патрэбна жывым

75 - под мирным небом

У мінулым годзе, калі наш раён адзначаў 75-ю гадавіну вызвалення ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, раённым выканаўчым камітэтам (у мэтах выканання распараджэння старшыні Гомельскага аблвыканкама № 278-р ад 7.09.2018 года «Аб выкарыстанні сродкаў, якія паступілі ад правядзення рэспубліканскага суботніка») прынята рашэнне аб напраўленні грашовых сродкаў, якія паступілі ад правядзення рэспубліканскага суботніка, на капітальны рамонт вайсковага пахавання «Брацкая магіла» № 7781 у в. Алексічы.

Сродкі ў памеры 5200 руб. былі своечасова асвоены. І яшчэ ў снежні завершаны ўсе рамонтныя работы. Брацкая магіла на месцы, дзе ў 1942 годзе былі спаленыя 366 мірных жыхароў, набыла новы выгляд. Раней гэта быў проста агароджаны ўчастак з непрыкметнай таблічкай. Зараз – добраўпарадкаваная пляцоўка з помнікам. У час выканання работ была выкладзена пліткай пляцоўка, устаноўлена агароджа, жалезныя кветачніцы (спадзяюся, што сумленнасць не падвядзе грамадзян і яны не ўчыняць крадзяжу гэтых элементаў), добраўпарадкаваны і падыход да пахавання.

Мноства цяжкіх выпрабаванняў выпала на долю Хойнікшчыны, і наш святы абавязак – шанаваць трагічныя старонкі яе мінулага, у якім не павінна быць белых плям і забытых ахвяр. І ўчынкамі даказаць: ніхто не забыты і нішто не забыта.

Н. ЕШЧАНКА,
начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры
і па справах моладзі райвыканкама.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *