Скардзіліся і дзякавалі


Скардзіліся і дзякавалі



Пытанні як асабістага характару, так і грамадскага гучання ад жыхароў раёна паступілі 30 мая на «прамую лінію» ў рэдакцыі раённай газеты «Хойніцкія навіны» з удзелам намесніка старшыні райвыканкама Жанны Мікалаеўны Чарняўскай.



Так, 88-гадовая  жыхарка райцэнтра М.Д. Рабянок скардзілася на тое, што ў падвале  яе дома № 2а па вуліцы Міру, вада, каналізацыйныя сцёкі, вільгаць. А жыхар дома № 2ж па вуліцы Калесніка, працуючы ў АТУП-14,  абураўся тым, што вось ужо другі год не вырашаецца праблема рамонту балкона яго кватэры № 28. Гэтыя пытанні перададзены на рэагаванне ў КЖУП «Хойніцкі камунальнік».



Жыхары вуліцы Паўночная горада  прыкладваюць многа намаганняў, каб іх вуліца была прыгожа і чыстай. Аднак гэтыя старанні на нуль  зводзяць нядобрасумленныя жыхары, якія вядуць па гэтай вуліцы сваіх кароў на пашу.



Пенсіянерка Г.П. Салапан прасіла Жанну Мікалаеўну выказаць падзяку медперсаналу ЦРБ. Урачы і медсёстры ўважліва адносяцца да патрэб пажылых людзей.



                                                                                                                                                     Клаўдзія Босак.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *