Першае ў жыцці – сумленна служы Айчыне

К 100-летию БССР

Менавіта такі лозунг напісаны на плакаце.

А само мерапрыемства – провады ў армію навабранцаў.

Здымак зроблены ў 70-я гады мінулага стагоддзя, калі провады ў армію праводзіліся так урачыста. У мясцовым клубе збіраліся юнакі, якім належала ісці ў армію, іх родныя, ганаровыя і «высокія», як казалі некалі, госці. Гаварыліся словы пажаданняў, каб служылі хлопцы добра, не падводзілі бацькоў і Хойнікшчыну. Самі будучыя салдаты цалавалі сцяг і абяцалі выканаць усе наказы.

Вольга БЕЛАШ.

 



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *