Прыстасаванцы


Мікалай Старчанка


Прыстасаванцы


Яны побач: збоку, ззаду,
Можна ў твар іх
                       разглядзець,
Атрымаць ад іх спагаду,
Пра праблемы пагудзець.
Пахвальбу табе
                           падкінуць,
Пры выпадку
                       крытыкнуць,
Боль чужы да сэрца
                             прымуць
І сумненні развядуць.
Знешне –
                людзі-патрыёты,
Змагары, барацьбіты,
А на справе – ідыёты
І баласт жыцця пусты.
У галаве ў іх не праца,
А выгоды ад яе,
Берагуць прыстасаванцы
Нервы моцныя свае.
Што не зробяць –
                             вінаваты,
Рукі ўгору і маўчок,
Калектыўны поспех –
                                   ватай
Да начальства на плячо.
За настроем кіраўніцтва,
Як сіноптык ён глядзіць,
Можа ў дошку сам
                             разбіцца,
А начальству дагадзіць.
Ну, а там і паслабленне
І забыты ўжо грахі,
Тое-сёе так ці з прэмій
За чужыя пірагі.


 



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *