Семинар для работников сельскохозяйственной отрасли прошёл на Хойникщине

Сельское хозяйство

Аб гэтым ішла размова падчас раённага семінара-вучобы, які прайшоў на базе малочна-таварнага комплексу «Пудакоў» КСУП «Веляцін». Абмеркавалі шмат тэм: ад захаванасці маладняку да вытворчасці малака.

Мерапрыемства арганізавалі для ветэрынарных урачоў, заатэхнікаў, загадчыкаў МТФ і маладых спецыялістаў, якія прыбылі ў сельгаспрадпрыемствы раёна. Удзел таксама прынялі прадстаўнікі райсельгасхарчу, кіраўнікі гаспадарак. Удзельнікі семінара пабывалі ва ўсіх памяшканнях комплексу, паглядзелі, як павінны ўтрымлівацца сухастойныя каровы, дойны статак, цяляткі, абмеркавалі рацыён кармлення.

Як акцэнтаваў увагу прысутных старшыня райвыканкама Анатолій Бандарэнка, арганізацыйна-тэхналагічныя патрабаванні пры вытворчасці малака для ўсіх аднолькавыя. Галоўнае – іх прытрымлівацца. Калі ўсё выконваць, то і праблемных пытанняў будзе менш. Кармленне, асемяненне, групіроўка, выпайка цялят – усе тэхналагічныя рэжымы неабходна вытрымліваць ад «а» да «я». Сапраўды, многае залежыць ад чалавечага фактара і арганізацыі работы. З-за сваёй безгаспадарчасці жывёлаводы губляюць там, дзе могуць атрымаць і зарабіць больш. У добрым выніку павінны быць зацікаўлены ўсе, а для гэтага працаваць заатэхніку і ветурачу патрэбна ў звязцы.

Кіраўнік раёна ў чарговы раз нагадаў простыя, але такія важныя правілы: на кожнай ферме павінен быць створаны банк малозіва, каб у першыя гадзіны жыцця цяляты былі напоены якасным малозівам ад добрай каровы. Да таго ж нельга забываць і аб тым, што цяляткам неабходна вада.

У кармушках у клетках-доміках у пастаянным доступе, пачынаючы з трэцяга дня жыцця цяля, павінен знаходзіцца камбікорм КР-1, прычым не горкай яго накідаць, а скарміць непасрэдна жывёліне. Дабаўляць патрэбна цэльны авёс і кукурузу, каб страўнік адаптаваўся. Акцэнтавана ўвага на тым, што да 60-дзённага ўзросту ў цялят не павінна быць сена.

Асаблівы ўпор зроблены на неабходнасць вакцынацыі, а таксама на прытрымліванне правіла «адна іголка – адна жывёла».

У 2014 годзе па ініцыятыве міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь выйшаў Рэспубліканскі рэгламент «Арганізацыйна-тэхналагічныя патрабаванні пры вытворчасці малака на малочных комплексах прамысловага тыпу. У дакуменце апісаны ўсе тэхналагічныя працэдуры вытворчасці малака на малочна-таварных комплексах, у тым ліку пытанні корманарыхтоўкі, кармлення, даення, прафілактыкі асноўных хвароб жывёл.

Вельмі важна, каб кожны работнік – даярка, цялятніца, заатэхнік, ветурач – разумелі, што не трэба самавольстваў – толькі тэхналогія, якая падрабязна растлумачана ў рэгламенце. Карыснымі з’яўляюцца такія навучальныя семінары, падчас якіх, як па паліцах, разладжваюцца ўсе звёны тэхналагічнага ланцужка.

Тэорыю паўтарылі, застаецца яе на практыцы прымяняць.

Вольга БЕЛАШ.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *