Пяцёрым па пяцідзесяці


На прадпрыемствах і ў арганізацыях нашага раёна стала добрай традыцыяй дапамагаць ветэранам Вялікай Айчыннай вайны, якія адпрацавалі тут пэўны адрэзак часу. Не выключэнне і ДЛГУ “Хойніцкі лясгас”.

Сцяпан Фёдаравіч Кашэдаў, Аляксандр Вікенцьевіч Гапоненка, Васілій Іванавіч Шалкоўскі, Аляксандр Якаўлевіч Грушэнка і Мікалай Рыгоравіч Дземідзенка. Менавіта ім, пяці ветэранам Вялікай Айчыннай, напярэдадні 65-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў было ўдзелена больш усяго ўвагі. Не паскупіліся лесаводы на цёплыя словы ў адрас былых работнікаў, якія кавалі ў гарачыя саракавыя Вялікую Перамогу. А да слоў належалі канверты з матэрыяльнай дапамогай у памеры пяцьдзесят тысяч рублёў.

На такую ж суму была выдзелена адзінаразовая грашовая дапамога былым франтавікам да свята Вялікай Перамогі.


Клаўдзія МІКАЛАЕВА.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *