Шанц зарабіць грошы і самарэалізавацца


У час дзяжурства на “прамой лініі” 16 ліпеня ў рэдакцыі раённай газеты да першага сакратара РК ГА “БРСМ” Л.А. Гаркушы паступалі пытанні наконт занятасці моладзі ў летні час. Людміла Аляксандраўна адзначала, што працаўладкаванне моладзі на гэты перыяд – адна з прыярытэтных задач маладзёжнай палітыкі. А студэнцкі атрад – гэта не толькі магчымасць зарабіць грошы, але і выхаванне маладых людзей, якія вучацца працаваць у калектыве, быць адказнымі, а таксама набыць прафесійныя веды. У нашым раёне сёлетнім летам створаны два  студатрады для працы ў сельскай гаспадарцы і на будаўнічых падсобных работах на аб’екце  “Рэканструкцыя  ГЦКіС “Меліяратар”.

Як фарміруецца студэнцкі атрад, якія абавязацельствы пры гэтым ускладваюцца на арганізатараў і ўдзельнікаў, па просьбе чытачоў растлумачвае Л.А. ГАРКУША.


КОЛЬКАСНЫ САСТАЎ


У студэнцкі атрад павінна ўваходзіць не менш дзесяці чалавек. Гэта маладыя людзі, якія вучацца ў вышэйшых і сярэдніх спецыяльных навучальных установах, а таксама рабяты, якія выказалі жаданне ўдзельнічаць у вытворчай і сацыяльна значнай дзейнасці ў вольны ад вучобы час. У выхаваўчых мэтах у студатрад могуць накіроўвацца адзін-два так званых цяжкіх падлеткі.


УСЕ РЭГУЛЮЕЦЦА ДАГАВОРАМ


У абавязковым парадку паміж сфарміраваўшай студэнцкі атрад арганізацыяй і прымаючым бокам заключаецца дагавор, у якім утрымліваюцца абавязацельствы наймальніка па прыёму членаў атрада. Стварэнне бяспечных умоў працы – адно з галоўных абавязацельстваў, якія ўскладваюцца на два бакі.


ЧАС ДЗЕЙНАСЦІ


Права на фарміраванне студатрадаў маюць установы адукацыі, Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі і іншыя маладзёжныя арганізацыі. Будатрады могуць стварацца з 1 мая па 30 верасня. Прымаць на працу моладзь маюць права арганізацыі або прадпрыемствы, незалежна ад іх формы ўласнасці.

Установа, якая фарміруе студатрад, назначае яго кіраўніка, у абавязкі якога ўваходзіць арганізацыя дзейнасці атрада, забеспячэнне правіл унутранага распарадку і адпачынку. Кіраўнік студэнцкага атрада вядзе табель уліку рабочага часу, складае справаздачы аб рабоце з падлеткамі і не радзей аднаго разу ў 15 дзён інфармуе накіроўваючую арганізацыю аб умовах дзейнасці атрада, умовах размяшчэння, харчавання, аплаты працы.


АПЛАТА ПРАЦЫ


Наймальніку неабходна ўлічваць, што пры выкананні норм працы тарыфныя стаўкі павышаюцца прымаючым бокам у залежнасці ад відаў эканамічнай дзейнасці. Канкрэтны памер павышэння ўстанаўліваецца ў залежнасці ад значымасці аб’екта, складанасці, відаў і аб’ёмаў выконваемых работ і адлюстроўваецца ў дагаворы. Важна памятаць, што даходы, атрымліваемыя ўдзельнікамі студэнцкіх атрадаў за работу ў іх саставе, не абкладваюцца падаходным падаткам.

Больш падрабязную інфармацыю можна атрымаць у раённым камітэце ГА БРСМ (будынак райвыканкома, трэці паверх, кабінет №301 або пазваніць па тэлефоне 2-10-09). 


Запісала Клаўдзія БОСАК.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *