Не забывайце пра добрыя справы

Важное

1 чэрвеня – гэта не толькі пачатак школьных канікул і першы дзень лета, але і такое важнае свята, як Міжнародны дзень абароны дзяцей.

Сапраўды, нічога не бывае горшым, чым слёзы ў вачах дзяцей, іх гора, таму нам, дарослым, і патрэбна рабіць усё магчымае, каб дзеці былі шчаслівымі. І Міжнародны дзень абароны дзяцей – гэта яшчэ адзін напамін аб гэтым.

Між тым, гэта свята не толькі дзяцей, але і дарослых. Таму напярэдадні 1 чэрвеня да дзяцей со словамі падтрымкі, пажаданняў і падарункамі і накіроўваюцца прадстаўнікі розных арганізацый, устаноў, грамадскіх аб’яднанняў.

Кацярына Данец і супрацоўнікі РАСК

Так, напрыклад, падарункі для выхавальнікаў цэнтра карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі перадалі ваенаслужачыя пагранічнай заставы «Хойнікі», першы сакратар райкама ГА «БРСМ» Людміла Гаркуша, калектыў рэдакцыі раённай газеты. А супрацоўнікі раённага аддзела Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь наведалі юных хайнічанак Аляксандру Натрапаву і Кацярыну Данец. Без падарункаў дзяўчынкі, канешне ж, не засталіся.

Так што, не забывайце пра добрыя справы.

Фота Алега ЗУБКА



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *