Самакіраванню — развіццё і ўдасканальванне


На сумесным пасяджэнні пастаянных камісій раённага Савета дэпутатаў па фінансах, бюджэту і эканоміцы, а таксама мандатнай і па пытаннях заканадаўства разгледжана пытанне развіцця тэрытарыяльнага грамадскага самакіравання (ТГС) у раёне. Абмеркаваны задачы па ўдасканальванню работы з насельніцтвам па месцу жыхарства.

З інфармацыяй па першаму пытанню выступіла галоўны спецыяліст райсавета дэпутатаў Л.М. Марчанка. Яна адзначыла, што органы мясцовага самакіравання ў раёне прадстаўлены раённым, 7 сельскімі Саветамі дэпутатаў, 31 грамадскай структурай у вёсках раёна і 45 – у горадзе. Новым імпульсам у іх рабоце павінны стаць прайшоўшыя ў красавіку ў горадзе перавыбары прадстаўнікоў органаў тэрытарыяльнага грамадскага самакіравання, у выніку чаго да работы прыцягнуты найбольш актыўныя, дзейсныя і ініцыятыўныя прадстаўнікі грамадскасці. Большасць з іх маюць неабходны практычны і жыццёвы вопыт і будуюць сваю работу з улікам прапаноў, пажаданняў і заўваг насельніцтва.

У прынятым рашэнні прэзідыума раённага Савета дэпутатаў рэкамендавана не менш 2 разоў у год праводзіць вучобу-нараду прадстаўнікоў органаў ТГС, асаблівую ўвагу надаваць рэалізацыі іх заўваг, прапаноў і выказванняў, а таксама штоквартальна праводзіць пасяджэнні каардынацыйнага савета органаў ТГС з разглядам найбольш важных пытанняў забеспячэння жыццядзейнасці насельніцтва.

Старшыням сельвыканкомаў прапанавана рэгулярна прыцягваць органы ТГС да вывучэння і аналізу дзейнасці камунальных служб, медыцынскага і гандлёвага абслугоўвання насельніцтва, іншых прадпрыемстваў сацыяльнай і вытворчай сферы. 

Таксама разгледжана пытанне разлікова-плацёжнай дысцыпліны, павышэння збіраемасці даходаў і скарачэння запазычанасці па плацяжах у бюджэт.


Віктар НАЗАРАНКА.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *