Юныя таленты Беларусі жывуць у Хойніках

Образование

Натанцавалі на два дыпломы

У Нацыянальным дзіцячым адукацыйна-аздараўленчым цэнтры «Зубраня» адбыўся XVII рэспубліканскі конкурс харэаграфічнага мастацтва «Юныя таленты Беларусі».

Прадэманстраваць свае харэаграфічныя здольнасці і артыстызм на галоўнай сцэне цэнтра змаглі юныя танцоры з усёй рэспублікі. Удзельнікі ўзорнага ансамбля эстраднага танца «Драйв» (мастацкі кіраўнік Алена Ляснічая) таксама прынялі ўдзел у такім маштабным конкурсе. І без дыпломаў не засталіся.

Так, у намінацыі «Эстрадны танец» (узроставая катэгорыя 14-16 гадоў) танец «Весёлые строители» заняў 2 месца, у той жа намінацыі, толькі ва ўзроставай катэгорыі 12-13 гадоў, танец «По барабану» стаў трэцім.

У хуткім часе да гэтых узнагарод дабавілася яшчэ адна: удзельнікі «Драйва» з танцам «Девчата» (намінацыя «Народны стылізаваны танец») занялі першае месца ў VI Міжнародным фестывалі-конкурсе «Творчасць без межаў» (дыстанцыйная форма ўдзелу).

Ул. інф.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *