Растуць дрэвы на даху і вогнетушыцеляў няма

Службы информируют

Мабільная група райвыканкама на гэтым тыдні маніторыла аб’екты КСУП «Судкова», эксбазы «Стралічава», ААТ «Веляцін Агра».

Так, на МТФ «Дворышча» на электрычным шчытку правады ўскрутку. На тэрыторыі каналізацыйны люк поўнасцю не зачынены, нічым не прыкрыты, гэта ж небяспечна. Куды глядзяць самі работнікі? На даху растуць дрэўцы, але ж павінны на зямлі. А ў памяшканні, дзе стаіць халадзільнік, на сцяне каля магнітных пускальнікаў неізаляваная праводка. І вогнетушыцель няспраўны.

Зернесушыльны комплекс у Дворышчах з праблемамі ў плане аховы працы. Напрыклад, павуціна ў электрашчыце. І ўвогуле на ім адсутнічае механічны замок.

На КЗС «Веляцін» на баўтавых злучэннях кабеля аплаўлена ізаляцыя, а на КЗС «Губарэвічы» няма вогнетушыцеляў.

І. ГРЫГАРОВІЧ, начальнік аддзела па пытаннях ЗСПА ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *