Дом-інтэрнат — не месца адзіноце


На чарговым пасяджэнні прэзідыума абласной ветэранскай арганізацыі разгледжана пытанне “Аб выкананні мерапрыемстваў, зацверджаных сесіяй абласнога Савета дэпутатаў № 176 “Аб аказанні ў 2009 годзе дзяржаўнай падтрымкі арганізацыям Беларускага грамадскага аб’яднання ветэранаў вайны і працы Гомельскай вобласці”. Былі распрацаваны і зацверджаны мерапрыемствы на 2010 год.

Затым удзельнікі пасяджэння наведалі дом-інтэрнат “Васільеўка” для ветэранаў вайны і працы, інвалідаў , дзе азнаёміліся з умовамі яго жыхароў.

Утвораны дом-інтэрнат на базе былога санаторыя, пражывае ў ім 135 адзінокіх ветэранаў вайны і працы, інвалідаў. Да іх паслуг утульныя пакоі, кваліфікаванае медыцынскае абслугоўванне, душавыя, лячэбныя ванны, 4-разовае харчаванне. Есць падсобная гаспадарка. Закладзена садова-ягадная плантацыя, ёсць плантацыя лекавых траў, чаем з якіх пачаставалі ўдзельнікаў пасяджэння прэзідыума.

Створана ў доме-інтэрнаце і мастацкая самадзейнасць. Салістка, 84-гадовая Г.І. Леўчанка, вітала нас віртуознай ігрой на акардэоне.

Удзельнікі пасяджэння былі крануты тым, як у доме-інтэрнаце адносяцца да  людзей, як Прэзідэнт, урад Рэспублікі Беларусь клапоцяцца аб ветэранах вайны і працы.


М. СКРЫПЧАНКА.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *