Мікалай Старчанка


Кроплі


Яны форму, вагу мелі,
Калі пад страхой віселі.
Любаваліся сабою,
Набіраліся вагою.
І шапталі: “Тут нам цесна,
Знойдзем іншае мы месца”.
Са страхою парывалі,
Падалі і прападалі.
Ці не так, калі бяздумна
Я не раз аб гэтым думаў.
Хто Радзіму пакідае,
Шчасце іншае шукае.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *