Плённае ўзаемадзеянне

Образование

Калектыў нашай установы адукацыі імкнецца стварыць самыя спрыяльныя ўмовы для цеснага і плённага ўзаемадзеяння дзвюх асноўных сфер жыцця кожнага дзіцяці: сям’і і школы.


З гэтай мэтай праводзяцца цікавыя гутаркі і карысныя сустрэчы. Снежань адышоўшага года быў насычаны тэматычнымі мерапрыемствамі, асноўная ўвага на якіх была нададзена сацыяльна-педагагічнай дапамозе, ахове правоў і інтарэсаў рабят. Цікавымі інсцэніроўкамі адметна было мерапрыемства для вучняў малодшых класаў, якое правяла бібліятэкар Г.М. Кошмар.

Ключавым жа стаў раённы семінар-практыкум, удзел у якім прынялі метадыст аддзела адукацыі Н.П. Мішына і класныя кіраўнікі школ раёна. У ходзе  семінара выхавальніца ГПД І.У. Грыцкевіч і завуч малодшых класаў Л.А. Карпенка прапанавалі ўвазе прысутных адкрытае пазакласнае мерапрыемства, галоўная мэта якога –  распаўсюджванне псіхолага-педагагічных ведаў сярод дзяцей, іх бацькоў і настаўнікаў. Пазнавальную класную гадзіну ў 10 “А” класе, у час якой уздымаліся пытанні ўзаемадзеяння сям’і з соцыакультурнымі ўстановамі раёна, правяла Н.С. Смусянок.


В. ШВЯДЗЮК,  настаўніца СШ № 1 г. Хойнікі.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *