Добры вечар, шчодры вечар!!! Свет каляднай зоркі над Хойнікшчынай

Культура

Сёння ў горадзе адбылося іскрыстае, шумнае, шчырае свята. Тут гудзела і лікавала сапраўдная Каляда!

На плошчы Леніна атмасфера была зараджана такой радасцю, што, здавалася, нават зоры на небе пачыналі танцаваць пад народныя песні. Для ўсіх хойнічан і гасцей горада разгарнулася дзівоснае тэатралізаванае прадстаўленне  «Калядуем, калядуем і ў нашай хаце шчасце чуем!».

Дарэчы, свята карысталася вялікім попытам: нягледзячы на моцныя маразы выступленні нашых артыстаў прыйшло пабачыць нямала хайнічан, асабліва ў мікрараёне «Юбілейны».

Гэта жывы, яркі, маляўнічы спектакль: задорныя калядкі, дзе кожны адчуваў сябе часткай адной вялікай сям’і, дзе ў кожным сэрцы – шчасце, а ў кожным доме – дастатак і радасць. Кожны зрок, кожная песня нагадвалі пра старажытныя звычаі і дапамагалі адчуць адзінства.

Асноўным з іх была традыцыя дзяліцца хлебам-соллю. Вясёлая гаспадыня запрашала ўсіх да шчодрага стала. Як сімвал дабрабыту і гасціннасці, на ім стаялі класічныя беларускія стравы: апетытныя салёныя агручыкі, смачнае сала з хлебам, залацістыя баранкі.

Ларыса КАПЫЛОВА.

Фота аўтара.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *