«З задавальненнем чытаю перыёдыку, асабліва «Хойніцкія навіны».
Там мне падабаецца рубрыка «Аппаратное совещание», дзе публікуюць цікавую інфармацыю аб надзвычайных здарэннях, выездах мабільных груп, аператыўнай абстаноўцы. Такім чынам, я заўсёды ў курсе падзей. Апытанні хайнічан, добраўпарадкаванне, віншаванні таксама з інтарэсам праглядваю», – адзначае начальнік і паштальён Храпкаўскага аддзялення паштовай сувязі Таццяна Цішкевіч.
Канешне, цяжкавата спраўляцца адразу з двума прафесійнымі абавязкамі. Спачатку карэспандэнцыю раздаць, а потым ужо і плацяжы прымаць патрэбна. Аднак, з гэтым жанчына спраўляецца. Можа таму, што любіць сваю работу. У Храпкаве Таццяна Леанідаўна і пражывае, на веласіпедзе дабіраецца на пошту.
Зразумела, паштальён ведае чытацкі «смак» кожнага свайго падпісчыка, а іх у жанчыны чатыры вуліцы – 64 чалавекі выпісвае раёнку, 27 – «СБ. Беларусь сегодня». «Мая работа заключаецца не толькі ў тым, каб уручыць газету, паштоўку адрасату, але і паразмаўляць з падпісчыкамі, спытаць, як справы. Бо для любой работы патрэбна душа. Гэта галоўны падыход да чытачоў», – дзеліцца сваімі думкамі Таццяна.
Тэкст і фота Вікторыі МАРОЗ.