У добры час, у добры шлях!

Даўно ўжо, вычышчаны і вымецены да бляску, мехдвор сельгаспрадпрыемства «Веляцін» на цэнтральнай сядзібе гаспадаркі не бачыў столькі людзей і столькі тэхнікі, як гэта было раніцай 14 ліпеня. У мінулы чацвер тут прайшло раённае свята «Зажынкі-2011», якое дало афіцыйны старт сёлетняму жніву.

Продолжить чтение

Робіцца для вас – беражыце!

З года ў год растуць аб’ёмы работ, якія выконвае Хойніцкі дарожна-эксплуатацыйны ўчастак № 155 КПРБУП «Гомельаблдарбуд». Калі ў мінулым годзе калектывам асвоена 11,5 мільярда рублёў, то на год бягучы запланавана выканаць работ на суму 14 мільярдаў рублёў. У першым паўгоддзі хойніцкія дарожнікі ўжо паспелі папрацаваць на добраўпарадкаванні дачнага пасёлка Маяк Гомельскага раёна, чыгуначнага ўчастка ЭП-4 г. Гомеля, г. Нароўлі. Зараз жа адзін з галоўных участкаў работы – рэканструкцыя вуліцы Калесніка ў Хойніках на ўчастку ад вул. 70 год Кастрычніка да транспартнага кальца каля ўчастка па вытворчасці камбікармоў РУП «Саўгас-камбінат «Зара».

Продолжить чтение

Жанчына з водарам кветак

Без перабольшвання падворак Марыі Аляксандраўны Барысенка у в. Куравое самы прыгожы і дагледжаны. Суседзі, напэўна, прывыклі ўжо сузіраць кветкавае багацце, што пануе тут, а вось чалавеку пабочнаму, які ўпершыню праходзіць міма дома, – вачэй ад гэтага хараства не адарваць, асабліва ўлетку.

Продолжить чтение

Выкарыстоўваць кожны дзень

Ліпень – макушка лета. Пакуль грамадскае пагалоўе знаходзіцца ў летніх лагерах і на адгонных пашах, самы час заняцца падрыхтоўкай жывёлагадоўчых памяшканняў да зімова-стойлавага перыяду. Уласна кажучы, працэс гэты пачаўся яшчэ ў маі, калі на адным з пасяджэнняў райвыканкама было прынята адпаведнае рашэнне, у якім дакладна вызначаны віды і аб’ёмы рамонтных і будаўнічых работ па кожнаму  аб’екту.

Продолжить чтение

Самая папулярная – спецыяльнасць вадзіцеля

У ходзе правядзення чарговай «прамой лініі» 30 чэрвеня ў рэдакцыі «ХН» на пытанні жыхароў горада і раёна адказваў намеснік дырэктара ДПТВ-183 Васілій Аляксандравіч Рэдзькін.

Продолжить чтение

Гарызонты культуры

На пасяджэнні раённага выканаўчага камітэта зацверджаны прадстаўленыя аддзелам культуры райвыканкама мерапрыемствы па захаванню і развіццю культуры Хойніцкага раёна на 2011-2015 гады. Гэтыя мерапрыемствы накіраваны на развіццё нацыянальнай культуры, захаванне гісторыка-культурнай спадчыны, стварэнне ўмоў для ўсебаковага росту духоўных і эстэтычных патрабаванняў насельніцтва, арганізацыі яго самадзейнай мастацкай творчасці і культурнага вольнага часу, умацаванне матэрыяльна-тэхнічнай базы ўстаноў культуры.

Продолжить чтение

У канвертах – густа, на пенсіі – пуста

У цяперашні час маюць месца факты выплаты заработнай платы і іншых даходаў  «у канвертах», г. зн. без адлюстравання ў бухгалтарскім уліку, а адпаведна, і без уплаты падаткаў і адлічэнняў у Фонд сацыяльнай абароны, што з’яўляецца грубейшым парушэннем працоўнага заканадаўства. Прычым выплаты заработнай платы «ў канвертах» робяцца, як правіла, са згоды работнікаў. Да таго ж, нярэдкія выпадкі, калі з работнікамі не заключаюцца дагаворы на выкананне работ. Падобныя дзеянні наймальнікаў ушчамляюць законныя правы наёмных работнікаў. Аднак не ўсе грамадзяне, на жаль, у поўнай меры ўсведамляюць гэта, атрымліваючы грошы «ў канвертах». Праблемы ў іх узнікнуць тады, калі з’явіцца неабходнасць налічэння пенсіі, памер якой будзе разлічаны зыходзячы з афіцыйнай заработнай платы.

Продолжить чтение

З арыентацыяй на экспарт

Зараз у нашай краіне многае робіцца для развіцця малога і сярэдняга бізнесу. На падтрымку дзелавой ініцыятывы і прадпрымальніцкай актыўнасці грамадзян накіраваны многія нарматыўныя акты і дакументы: Дырэктыва Прэзідэнта №4, Закон Рэспублікі Беларусь «Аб падтрымцы малога і сярэдняга прадпрымальніцтва», Дзяржаўныя праграмы па развіццю малых гарадоў, адраджэння вёскі і іншыя. Вынікам стала паўсюднае адкрыццё ў Беларусі вытворчых прадпрыемстваў прыватнай формы ўласнасці. Так, зараз толькі ў Гомельскай вобласці налічваецца больш за 38 тысяч суб’ектаў малога і сярэдняга прадпрымальніцтва, у тым ліку 8730 юрыдычных асоб і 29937 індывідуальных прадпрымальнікаў. Новае прыватнае прадпрыемства «ПлазаПолІнвест» у мінулым месяцы пачало працаваць і ў нашым горадзе. Аб яго станаўленні і перспектывах развіцця расказвае карэспандэнту «ХН» заснавальнік А. В. БУБЕН.

Продолжить чтение