Калектыў мастацкай самадзейнасці ГЦКіС «Меліяратар» мае больш чым 20-гадовы творчы стаж. Ішоў час, змяняліся ўдзельнікі калектыву, але нязменнай застаецца незвычайная творчая атмасфера, што прыцягвае сюды людзей, любячых песню. Толькі за 2012 год самадзейныя артысты цэнтра далі каля 100 асобных і сумесных канцэртаў, прынялі ўдзел практычна ва ўсіх культурна-масавых мерапрыемствах, якія праводзіліся на Хойнікшчыне. Акрамя таго, выязджалі з канцэртамі ў Лоеў, Брагін, Калінкавіцкі раён. Сапраўды багатым на канцэрты для гарадскіх артыстаў было мінулае лета: добрай, задушэўнай песняй віталі яны пераможцаў жніва 2012 года, выязджаючы на палі сельгаспрадпрыемстваў. Бадай, самай вялікай падзеяй года ўходзячага з’яўляецца 500-гадовы юбілей нашага роднага горада Хойнікі. У дзень свята, выступаючы на ўсіх яго канцэртных пляцоўках, дарылі самадзейныя артысты калектыву добры настрой жыхарам Хойнікшчыны і шматлікім гасцям. З асаблівым настроем і незвычайнай цеплынёй выступаюць артысты цэнтра перад сельскімі гледачамі і лічаць, што гэтая публіка самая ўдзячная. Бурнымі апладысментамі вяскоўцы суправаджаюць усе нумары канцэртнай праграмы і кожны раз просяць прыязджаць яшчэ.
Продолжить чтение