Пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь №1087 ад 28 лістапада зацверджаны Правілы добраўпарадкавання і ўтрымання населеных пунктаў, якія ўступаюць у сілу з 28 студзеня 2013 года.
Дзеючы кодэкс Рэспублікі Беларусь «Аб адміністрацыйных правапарушэннях» прадугледжвае адказнасць па арт. 21.14 ч.2 (парушэнне правіл добраўпарадкавання і ўтрымання населеных пунктаў), але ўказаная частка артыкула не дзейнічала ў сувязі з адсутнасцю саміх Правіл. З зацвярджэннем новых Правіл здымаюцца многія ўзнікаючыя пытанні па ўтрыманню населеных пунктаў, вызначаецца парадак іх добраўпарадкавання.
Продолжить чтение