На прызы газеты «Советская Белоруссия»

Спорт

Прайшло адкрытае першынство ДЮСШ аддзела фізічнай культуры, спорту і турызму райвыканкома па лёгкаатлетычнаму кросу на прызы газеты “Советская Белоруссия”, прысвечанае Дню Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне, арганізаванае аддзеламі адукацыі, па справах моладзі райвыканкома, РК ГА “БРСМ” і СДЮШАР г. Хойнікі.

Пераможцамі ў сваіх узроставых катэгорыях сярод юнакоў сталі Элвіс Хаўстаў (Велікаборскі  д/сад-СШ), Мікалай Юрчанка (Судкоўская СШ), Віктар Трошын і Уладзіслаў Дворнік (СШ № 1), Сяргей Зелянкоўскі (СШ № 3), Яўгеній Каленчанка і Уладзіслаў Церашонак (гімназія).

Сярод дзяўчат перамогу святкавалі Святлана Рудакоўская і Яна Лях (СШ № 3), Юлія Лабада і Юлія Козуб (Паселіцкі д/сад-СШ), Маргарыта Навакоўская і Вікторыя Кардаш (гімназія), Любоў Мядзведзева (Судкоўская СШ).

Дыпломы і каштоўныя падарункі пераможцам уручыў неаднаразовы прызёр абласных і рэспубліканскіх спаборніцтваў М.І. Краўчанка.

Самы лепшы вынік сярод дзяўчат паказала Юлія Козуб з Паселіцкай школы, сярод юнакоў – Уладзіслаў Церашонак (гімназія).

Дыплом і памятны падарунак атрымала і самая юная ўдзельніца першынства, выхаванка дзіцячага сада № 6 горада Дар’я Смольская (на здымку ўверсе).

Па выніках усіх забегаў на першым месцы каманда СШ № 3 г. Хойнікі, на другім – дзяржаўнай гімназіі, на трэцім – Судкоўскай СШ.


Ірына НОВІКАВА.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *