Конкурс сем’яў

Образование

У Судкоўскім цэнтры культуры і вольнага часу прайшло свята, прысвечанае Дню сям’і, пад назвай “Когда семья вместе, тогда и душа на месте”.

У творчым спаборніцтве ўдзельнічалі мнагадзетныя сем’і нашага аграгарадка са сваімі дзецьмі.

Кожная сям’я расказала аб сваіх сямейных занятках у конкурсе “Справа была вечарам, рабіць была нечага”. У конкурсе “Народная мудрасць гаворыць” патрэбна было правільна закончыць прымаўкі пра сям’ю. На размінцы ўсе разам праспявалі песню “Если с другом вышел в путь”. У “Дамашнім заданні” сем’і разгадвалі красворд, адказвалі на пытанні ў конкурсе “Ці ведаю я сваё дзіця”. Разам з дзецьмі малявалі дом сваёй мары.

Усе каманды справіліся з заданнямі выдатна. Самымі дружнымі сталі сем’і Л.І. Катлярчук і Н.М. Скуранок, самай інтэлектуальнай – І.А. Брамавян,  самай творчай – сям’я А.М. Далянчук. Усе былі ўзнагароджаны адпаведнымі дыпломамі.


В. ШМІДТ,
дырэктар Судкоўскага
цэнтра культуры і вольнага часу.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *