Разгледжана на савеце адукацыі

Образование

Сям’я – гэта жыцця пачатак



У мэтах рэалізацыі Дэкрэта Прэзідэнта  № 18 «Аб дадатковых мерах па дзяржаўнай абароне дзяцей у неспрыяльных сем’ях» ва ўстановах адукацыі і сацыяльна-педагагічным цэнтры вядуцца банкі даных аб дзецях, якія знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становішчы. Сёлета адзначаецца станоўчая тэндэнцыя выяўлення дзяцей малога ўзросту, што дае магчымасць на ранніх стадыях неспрыяльнасці правесці прафілактычную работу з сям’ёй. Зараз на ўліку знаходзяцца 62 сям’і, дзе выхоўваецца 145 дзяцей. На працягу 9 месяцаў усяго выяўлена 165 непаўналетніх з 67 сем’яў, знята з уліку 120 дзяцей з 48 сем’яў. Праз дзіцячы сацыяльны прытулак у гэтым годзе прайшлі 43 дзіцяці, з іх вернута ў сем’і  26, або 43%. 


Кожны выпадак пазбаўлення бацькоўскіх правоў падвяргаецца самай жорсткай ацэнцы і адносіцца да браку ў рабоце ўстаноў адукацыі. Штодзённая мэтанакіраваная праца ў адносінах  бацькоў дазволіць зменшыць сацыяльнае сіроцтва (звыш 80% ад агульнай колькасці сірот з’яўляюцца сіротамі пры жывых бацьках).



Як да зімы падрыхтаваліся
На ажыццяўленне падрыхтоўчых работ у гэтым годзе з бюджэту накіравана 722 млн.руб., 253,1 млн. руб. пазабюджэтных сродкаў. Гаспадарчай групай аддзела адукацыі выканана работ на суму 116,5 млн. руб. Праведзены прафілактычныя рамонты электраабсталявання, сістэм цепла- і водазабеспячэння, павераны і ўстаноўлены на спажыўцах прыборы ўліку цеплавой энергіі і халоднай вады, адкрытыя ўчасткі трубаправодаў ізаляваны.
Праведзены капітальны рамонт даху Віцьеўскай СШ, заменены аконныя блокі ў СШ №1 і ЦТДіЮ г. Хойнікі. У гімназіі сіламі гаспадарчай групы праведзена рэканструкцыя санвузлоў, завершаны рамонт харчблока, мыечнага аддзялення і халадзільнай камеры, заменена керамічная плітка на сценах і падлозе. За кошт сродкаў гуманітарнай дапамогі праведзены рамонтныя работы ў СШ № 2 на суму 313,7 млн.руб.
За студзень-верасень 2011 года расход паліўна-энергетычных рэсурсаў скарочаны на 16 тон умоўнага паліва.



Кожны вучань – на ўліку
Па стану на 20 верасня 2011 года ў спісках уліку налічваецца 5037 дзяцей, з іх 1562 (31%) – дзеці да 6 гадоў. Якасна наладжана работа ў гэтым напрамку ў гімназіі, СШ              № 3, Судкоўскай, Слабажанскай СШ, Слабажанскім д/с –БШ. Праводзіцца работа па стварэнню неабходных умоў для эфектыўнага функцыяніравання і развіцця сістэмы агульнай сярэдняй адукацыі, у тым ліку шляхам рацыянальнага планавання сеткі агульнаадукацыйных устаноў, кантынгенту вучняў, належачых прыёму ў першы клас, выяўлення дзяцей, якія не навучаюцца.
Агульная колькасць вучняў у 12 агульнаадукацыйных установах на пачатак новага навучальнага года склала 2877 чалавек, якія займаюцца ў 182 класах-камплектах. Арганізавана работа 174 факультатываў з агульным ахопам 2869 вучняў.
Атэстаты аб агульнай сярэдняй адукацыі ўручаны 215 выпускнікам 11-х класаў. З іх паступілі ў ВНУ – 93 (44%), ССНУ – 68 (32%), ПТВ  –  40 (19%), на іншыя формы навучання – 7 (4%), працаўладкаваны 2 выпускнікі. У параўнанні з 2009-2010 навучальным годам колькасць паступіўшых у ВНУ павялічылася на 5%, у ССНУ – на 9%, колькасць паступіўшых  ПТВ зменшылася на 6%.



Субота – дзень заняты
Аптымальны ахоп вучняў фізкультурна-аздараўленчымі мерапрыемствамі ў рэжыме вучэбнага тыдня і шостага школьнага дня – галоўная задача дзейнасці аддзела адукацыі. На базе школ працуюць 77  спартыўных секцый і гурткоў, у якіх займаюцца 847 вучняў. У абласных і рэспубліканскіх спаборніцтвах удзельнічала 156 школьнікаў. Выканалі нарматывы і атрымалі званне майстра спорту Рэспублікі Беларусь па цяжкай атлетыцы 3 вучні СШ № 2, за прайшоўшы год перададзена ў вышэйшае звяно падрыхтоўкі, вучылішча алімпійскага рэзерву,  8 выхаванцаў.
У суботні дзень ва ўстановах раёна працуюць 27 спартыўных секцый, дзе займаецца 406 вучняў.
Роля фізічнай культуры як найбольш эфектыўнага сродку захавання і ўмацавання здароўя падрастаючага пакалення пастаянна ўзрастае.


Клаўдзія Босак.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *