З 80-годдзем з дня вызвалення Хойніцкага раёна ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў хайнічан віншуе парламентарый Жанна Чарняўская

Главное

Дарагія хайнічане!

Ад усёй душы віншую вас са святам!

Гэты дзень увайшоў у гісторыю светлай радасцю жаданай волі. Кожная сям’я ў раёне ў той час стала ахвярай жорсткасці фашыстаў і нечалавечай агрэсіі паліцаяў, страціла родных.

Цяпер мы з падзякай успамінаем пра тых, хто бясстрашна ішоў насустрач ворагу дзеля міру на нашай малой радзіме. Мы дзякуем за мірнае неба, магчымасць жыць у спакоі, працаваць, вучыцца, ствараць свае сем’і і быць вольнымі, у першую чаргу, нашым героям.

З нагоды свята прыміце пажаданні моцнага здароўя, сямейнага ладу, кахання і, вядома, радаснага святочнага настрою. Няхай 80-годдзе вызвалення Хойнікшчыны ад фашызму стане для кожнага з нас сімвалам гонару і памяці пра чалавечы подзвіг нашых продкаў.

Жанна ЧАРНЯЎСКАЯ, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *