Баршчэўніку – заслон!

Законнасць і парадак

На тэрыторыі Хойніцкага раёна распрацаваны і зацверджаны план мерапрыемстваў па рэгуляванню распаўсюджвання і колькасці небяспечнага і шкоднага пустазелля – баршчэўніка Сасноўскага.

У адпаведнасці з ім раённай інспекцыяй прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя і спецыялістамі райсельгасхарчу выяўлены месцы буйнейшых калоній і зараснікаў гэтай небяспечнай для чалавека расліны. Гэта – ускраіна былой вёскі Іванаўка (тэрыторыя прыблізна 100 кв. метраў), перакрыжаванне дарогі на Дворышча (паварот на сялянскую фермерскую гаспадарку “Рахімжан”, тэрыторыя каля 400 кв. м), каля Казялужскай МТФ КСУП “Судкова” (10 кв. м), пашы для жывёлы жыхароў прыватнага сектара вёскі Дворышча (25 кв. м).

Сярод мер барацьбы з баршчэўнікам – ручное і механічнае яго знішчэнне, узворванне і засеў тэрыторыі травянымі сумесямі або ляснымі культурамі, прымяненне пестыцыдаў. Усё гэта дазволіць або скараціць і лакалізаваць ачагі росту, або наогул ліквідаваць іх.

Мерапрыемствы па барацьбе з баршчэўнікам Сасноўскага павінны выконвацца прадпрыемствамі і арганізацыямі, на чыёй тэрыторыі выяўлены ачагі яго вырастання.



 І. ДУБІНКА, начальнік раённай інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *