На кантролі – звароты грамадзян


Шэсць пытанняў было адрасавана на сустрэчы ІПГ раённага Савета дэпутатаў з жыхарамі вёскі Слабажанка на чале са старшынёй райсавета Г.В. Бондар прадстаўніку райспажыўтаварыства. Адказы прадаставіла першы намеснік старшыні райпо Т.П. Саханькова:



— у магазіне вядзецца комплексны рамонт – пераабсталяванне гандлёвай залы, касметычны рамонт складскіх памяшканняў, замена сістэмы ацяплення;
— на ўваходных дзвярах абазначаны рэжым работы магазіна;
-з мэтай узмацнення кантролю за якасцю хлебабулачных вырабаў, паступаючых у гандлёвыя прадпрыемствы, арганізаваны штодзённыя праверкі гатовай прадукцыі ў экспедыцыі «Каапнарыхтпрама» работнікамі аддзела якасці, стандартызацыі Хойніцкага райпо;
— за выяўленыя факты адсутнасці цэннікаў на таварах загадчыца магазіна А.М. Цярэшчанка прыцягнута да дысцыплінарнай адказнасці;
— з мэтай знішчэння грызуноў у магазіне праведзена дадатковая дэратызацыя;
— у гандлёвае прадпрыемства завезены камбікармы для птушкі, жывёлы і пабочны корм. Усе наяўныя заказы пакупнікоў на набыццё камбікорму задаволены.



*** *** ***
На незахаванне рэжыму работы кафэ-бара «Меркурый» у  аграгарадку Судкова паведамлена, што з пісьмовага тлумачэння буфетчыка Т.М. Маркіянавай устаноўлена, што факт парушэння рэжыму меў месца. Распараджэннем №19 ад 8 лютага 2011 ёй аб’яўлена вымова. Улічваючы, што і раней Т.М. Маркіянава прыцягвалася за адміністрацыйнае правапарушэнне, разглядваецца пытанне аб адпаведнасці яе займаемай  пасадзе. 



*** *** ***
Начальнік Хойніцкага цэха газавай гаспадаркі В.Р. Акшэсяк паведаміў, што праведзена замена тэрмарэгулятараў на газавым абсталяванні ў аграгарадку Судкова (вул. Новабудаўнічая, 10 і 12).



*** *** ***
Загадам галоўнага ўрача ЦРБ  Ю.Г. Васілевіча назначаны адказныя за правядзенне прафарыентацыйнай работы з ліку ўрачоў, зацверджаны план на сакавік 2011 года.
На прыём да ўрача-афтальмолага запісана жыхарка в. Слабажанка Л.Р. Кез.



*** *** ***
На  калектыўны зварот жыха-роў в.Слабажанка  адрэагаваў дырэктар філіяла №14 ААТ «Гомельаблаўтатранс» М.М. Балобан: «Праведзены пасажырапаток маршрутаў, абслугоўваючых гэты населены пункт, паказаў невысокую рухомасць насельніцтва. Арганізацыя заезду ў Хвойнае зменшыць акупляльнасць маршрутаў «Хойнікі – Глінішча»і «Хойнікі – Хвойнае» і павялічыць месячныя расходы (затраты на паліва узрастуць на 2464000 рублёў). Акрамя гэтага, стандартам прадугледжваецца абавязковае выкананне ў в. Слабажанка не менш двух рэйсаў у тыдзень, у той жа час філіялам №14 ажыццяўляецца 12 абаротаў у тыдзень («Хойнікі – Алексічы», «Хойнікі – Маклішча», «Хойнікі – Глінішча».)



*** *** ***
Дырэктар КСУП імя Мележа В.М. Каральчук на калектыўны зварот жыхароў в. Слабажанка паведаміў, што ў тэрмін да 24 красавіка сёлета будзе прыведзены ў парадак неэксплуатуемы будынак былой сталовай сельгаспрадпрыемства, плануецца тут зрабіць касметычны рамонт.


 



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *