Матулям нашым прысвячаючы!

Культура Рэха падзеі

«Мацярынства – святло любві» – святочны канцэрт пад такой назвай прайшоў на сцэне Цэнтра культуры г. Хойнікі.
Прысвячаўся ён Дню маці – самаму прыгожаму і душэўнаму святу. Мама для кожнага – блізкі і родны чалавек, яе каханне сагравае нас у любым узросце. Таму ўсе словы, усе песні, якія гучалі ў канцэртнай праграме, былі пранізаны асаблівай эмацыянальнасцю і пяшчотай да самай лепшай з жанчын – мамы.
З цёплымі і шчырымі словамі віншаванняў да прадстаўніц устаноў, арганізацый і прадпрыемстваў раёна, запрошаных на свята, звярнулася начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Л.В. Няволіна.
Канцэртная праграма з удзелам работнікаў культуры, дарослых і юных удзельнікаў аматарскай творчасці не пакінула абыякавымі, мабыць, нікога ў зале.
Цікавасць у гасцей святочнага канцэрта выклікалі таксама выстаўкі творчых работ раённага Дома рамёстваў і салодкіх прысмакаў хлебазавода, арганізаваныя ў фае Цэнтра культуры.

Тэкст і фота Алены СМУСЯНОК.

На мінулым тыдні ў яслях-садзе № 2 г. Хойнікі адбыўся агульны бацькоўскі сход. Пасля афіцыйнай часткі дзеці падрыхтавалі для сваіх матуль святочны канцэрт, прымеркаваны да Дня маці.
На бацькоўскім сходзе падводзіліся вынікі работы дашкольнай установы за 2016-17 гг., ставіліся задачы на новы навучальны год, паведамлялася аб дзейнасці апякунскага савета. Загадчык ясляў-сада В.М. Савельева расказала аб арганізацыі адукацыйных паслуг ва ўстанове (працуюць харэаграфічны і фізкультурна-аздараўленчы гурткі). Бацькам, якія прымаюць актыўны ўдзел у жыцці сада, былі ўручаны падзякі. Старшы інспектар па нагляду і прафілактыцы РАНС Р.І. Бурцаў нагадаў пра меры бяспекі па папярэджанню пажараў.
Прыгожымі танцамі, песнямі і вершамі маленькія рабяты парадавалі сваіх матуль. Выхаванцы з шасці груп зрабілі для іх і невялічкія падарункі. Прыемна было назіраць за рэакцыяй усіх маці ў зале: усмешкі, кранальныя позіркі, апладысменты.
У рамках Дня маці прайшла акцыя «Сям’я асаблівага клопату», у выніку чаго зрабілі добрую справу – аказалі дапамогу двум выхаванцам адзеннем. 14 кастрычніка група з дарослымі і дзецьмі, у састаў якой увайшлі дзеці з малазабяспечаных сем’яў, адправілася ў Гомель на цыркавое прадстаўленне.

Вікторыя МАРОЗ. Фота аўтара.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *