Не замінаць руху цягніка

Законнасць і парадак

Чыгуначныя пераезды – аб’екты павышанай небяспекі, якія патрабуюць самай пільнай увагі вадзіцеляў. Аварыі, якія адбываюцца на гэтых участках дарогі, характарызуюцца, як правіла, асабліва цяжкімі вынікамі і ўяўляюць сур’ёзную пагрозу жыццю і здароўю людзей, наносяць значны матэрыяльны ўрон.



З 13 па 15 лютага на тэрыторыі нашай вобласці праводзіўся комплекс прафілактычных мерапрыемстваў пад назвай «Пераезд». Супрацоўнікі аддзялення ДАІ РАУС праводзілі праверкі выканання вадзіцелямі правіл праезду чыгуначных пераездаў. Выяўлена 3 парушэнні. Усяго з пачатку года на тэрыторыі Гомельшчыны іх зафіксавана амаль 30 (за 2011 год – 157).



Па статыстыцы на чугуначных пераездах адбываецца невялікая колькасць аварый, але цяжкія іх вынікі. За 2011 год у вобласці адбылося 3 такія дарожна-транспартныя здарэнні, 1 чалавек загінуў, 4 – атрымалі траўмы.



Так, 2 снежня 2011 года каля вёскі Міхнавічы Калінкавіцкага раёна вадзіцель аўтамабіля ВАЗ выехаў на забараняючы сігнал святлафора і сутыкнуўся з пасажырскім поездам. Парушальнік за рулём знаходзіўся ў нецвярозым стане, ён загінуў на месцы здарэння.



Згодна з Кодэксам аб адміністрацыйных правапарушэннях Рэспублікі Беларусь парушэнне вадзіцелямі правіл праезду чыгуначных пераездаў цягне накладанне штрафу ў памеры ад 2 да 4 базавых велічынь. Здзейсненае паўторна на працягу года пасля накладання адміністрацыйнага спагнання такое ж парушэнне штрафуецца ўжо ад 4 да 20 базавых велічынь.


 


Д. АПАНАСЮК, старшы інспектар ДАІ РАУС.   


 



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *