Любімыя песні і неверагодныя эмоцыі

Культура

Спявалі сучасныя і хіты мінулых гадоў, гледачы апладзіравалі, балелі за канкурсантаў. Так энергічна ў кінатэатры «Юбілейны» адбыўся караоке-батл.

Паказвалі свой музычны патэнцыял каманды гімназіі, лясгаса, ЦРБ, тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва і цэнтра творчасці дзяцей і моладзі.

Для ўдзельнікаў арганізатары райкам БРСМ і ККУП «Хойнікікінавідэасетка» падрыхтавалі цікавыя вакальныя выпрабаванні. Пачаўся конкурс з візітнай карткі, дзе каманды прадэманстравалі артыстычны талент, з дапамагай мелодый яны паведамілі не толькі пра сваю арганізацыю, але і расказалі пра асабістыя характарыстыкі. Гэта было вельмі відовішчна і смешна (па-добраму)!

Журы давялося няпроста ў вызначэнні пераможцы. Каманды амаль упоравень ішлі ў караоке-батле. Змагаліся ў капітанскім конкурсе, дзе з некалькіх нот адгадвалі любімыя мелодыі. Асабліва тут атрымалася з лёгкасцю справіцца медыкам. Прыходзілася жэстамі паказваць назвы кампазіцый (малайцы, парадавалі знаходлівасцю). Потым адзін дабраволец з кожнай каманды выконваў песню, выкарыстоўваючы розны эмацыйны стан ці голас знакамітага чалавека. Гледачам асабліва спадабалася, як удзельнік з ТЦСАН спяваў голасам Жырыноўскага, а настаўніца з гімназіі – з грузінскім акцэнтам.

У залежнасці ад таго, як выпаў выбар, канкурсанты праяўлялі вакальныя магчымасці ў галоўным выпрабаванні. Многім дасталіся сучасныя кампазіцыі Лепса, Крыда, Лабады, а некаторым і хіты «Самацветаў», Дунаеўскага. Спявалі ад душы, момантамі ў ноты не пападалі, але ўсё прайшло сардэчна. А вядучы батла Валерый Даніленка стварыў цёплую, жартаўлівую атмасферу, сумна не было.

У канцы вечара вызначыўся пераможца – каманда з гімназіі.

Вікторыя МАРОЗ. Фота аўтара.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *