З газетай весела крочыць

Наши проекты

«Вось наш паштальён Печкін прыехаў», – такую мянушку далі мясцовыя жыхары паштальёну Судкоўскага аддзялення паштовай сувязі Галіне Маркаўне Дзянгубенка.

Дарэчы, «Трое из Простоквашино» адзін з самых любімых яе савецкіх мультфільмаў.

Амаль штодзённа абслугоўвае карэспандэнцыяй усе дзевяць вуліц, прычым адна. Таму што паштальён у аддзяленні толькі адзін, самым цяжкім днём для Галіны Маркаўны выдаецца субота. Менавіта тады прыходзіць раёнка, і раздаваць газет, пісьмаў патрэбна ў некалькі разоў больш. Жанчына адзначае, што ў першую чаргу разглядвае ў друкаваных сродках масавай інфармацыі фотаздымкі, а потым толькі чытае матэрыял.

Увогуле Галіна Маркаўна мае сельскагаспадарчую спецыяльнасць, але так здарылася, што лёс яе занёс на пошту. Ці шкадуе? Безумоўна не, бо падабаецца ёй быць паштальёнам, бачыць задаволеных падпісчыкаў, затым разам абмяркоўваць свежыя навіны.

«У адзін дом зайдзеш пагаворыш, потым ў другі, так і час хутка бяжыць, не заўважаеш, што і дзень ужо скончыўся. Мне пашанцавала з людзьмі на замацаваным участку – ўсе ветлівыя, добразычлівыя, – адзначае Г.М. Дзянгубенка.

Галіна Маркаўна лічыць сябе шчаслівым чалавекам, у яе ёсць самае галоўнае ў жыцці – трое дзяцей і сямёра ўнукаў.

Вікторыя МАРОЗ. Фота аўтара.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *