З клопатам аб чалавеку


Дырэктыва Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь №2 “Аб мерах па далейшай дэбюракратызацыі дзяржаўнага апарата” стала важнай вехай на шляху ўдасканальвання дзяржаўнага кіравання ў нашай краіне. Аб тым, як выконваюцца палажэнні гэтага дакумента ў Алексіцкім сельскім Савеце, расказвае яго старшыня А.М. РАМАНАВА.


– Зроблена ў гэтым напрамку нямала, прыняты шэраг мер, якія дапамагаюць забяспечваць даступнасць і аператыўнасць ў вырашэнні надзённых праблем жыхароў нашага сельскага Савета. Стан працы з грамадзянамі лічым адным з асноўных крытэрыяў ацэнкі дзейнасці сельвыканкома.

Перагледжаны распарадак дня работніка, які ажыццяўляе прыём грамадзян, выдачу ім даведак і іншых дакументаў, вызначыўшы  найбольш зручны для насельніцтва час: з 8.30 да 17.30 штодзённа, па суботах – з 8.00 да 13.00.

У практыку работы ўкаранёны папярэдні запіс грамадзян на прыём і папярэдняе кансультаванне па тэлефоне 9-42-41. Практыкуюцца выязныя прыёмы грамадзян работнікамі сельвыканкома, сустрэчы з насельніцтвам па месцу жыхарства. Поўнасцю выключаны факты неабаснаваных адмоў ў выдачы даведак або іншых дакументаў. Асноўны акцэнт зроблены на тым, каб максімальна забяспечыць інтарэсы грамадзян пры звяртанні ў сельвыканком.

Аператыўнаму вырашэнню пытанняў і праблем жыхароў Савета дапамагае і работа па прынцыпу “аднаго акна”. Гэта дазваляе людзям эканоміць час і пазбаўляе неабходнасці блукаць па кабінетах. Для таго, каб наведвальнікі былі ў курсе ўсіх паслуг, якія сельвыканком можа ім аказаць пры вырашэнні таго ці іншага пытання, у фае нашага адміністрацыйнага будынка аформлены спецыяльныя стэнды з неабходнай інфармацыяй. Есць таксама звесткі аб рабоце дзяржустаноў: падатковай інспекцыі, натарыяльнай канторы, бюро па дзяржаўнай рэгістрацыі і зямельнаму кадастру, іншых арганізацый.

У першым паўгоддзі сёлета ў сельвыканком паступіла 75 зваротаў грамадзян, з якіх 11  пісьмовых і 64 вусных, выдадзена 677 даведак  на аснове прынцыпа “аднаго акна”. Больш усяго звярталіся грамадзяне за выдачай даведак для рэалізацыі жывёлы і сельгаспрадукцыі (96), аб прадастаўленні зямельных участкаў у пажыццёвае спадчыннае ўладанне для будаўніцтва і абслугоўвання жылых дамоў і вядзення прыватнай асабістай гаспадаркі.

За шэсць месяцаў сёлета зарэгістравана 25 актавых запісаў грамадзянскага стану: нараджэнне дзіцяці – 8, рэгістрацыя шлюбаў – 1, устанаўленне бацькоўства – 1 і, на вялікі жаль, зарэгістравана 15 смерцяў. Здзейснена 21 натарыяльнае дзеянне.

Вусна звярталіся грамадзяне па пытаннях газіфікацыі, рамонту водаправода, па абмену пашпартоў, выпісцы дроў, аб пераафармленні чэкаў “Жыллё”. Усе просьбы задаволены.

Лічу, што нішто не можа замяніць увагі да чалавека, ветлівасці і клопату аб ім. Таму і стараемся працаваць так, каб жыхары нашага сельскага Савета адчувалі гэта.


Запісала Клаўдзія БОСАК.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *