Наша зямля, наша Радзіма названа светла – Беларусь

Главное

Хайнічане адзначылі адно з самых важных свят для нашай краіны – Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь. Ярка, эмацыянальна.

Па традыцыі каля Брацкай магілы адбыўся мітынг, прысвечаны галоўнай даце. Як адзначыў Анатолій Бандарэнка, старшыня райвыканкама, Дзень Незалежнасці – гэта жыццё, рух уперад, прыгажосць нашага краю, і Хойнікшчыны асабіста, якая нам засталася ад дзядоў і якую нам належыць захоўваць. Гэта гонар за нашу Беларусь. Гэта свята ўсёй краіны, кожнай сям’і, кожнага чалавека.

3 ліпеня – гэта памятны дзень, які сёння ўвасабляе незалежнасць нашай краіны. Аднак заўсёды неабходна памятаць, як была здабыта гэта незалежнасць, як вызвалялася наша краіна, сталіца Беларусі. І дзень вызвалення сталіцы 3 ліпеня 1944 года і ўвасабляе Незалежнасць нашага краю.

Кіраўніцтва раёна, прадстаўнікі грамадскіх аб’яднанняў і працоўных калектываў усклалі кветкі да помніка.

Свята працягнулася ў гарадскім парку. Фотазоны, аквагрым, тэматычныя выставы, дзіцячыя плацоўкі і атракцыёны і многае іншае – заняткі знаходзіліся і для дарослых, і для дзяцей.

 

 

 

 

На гарадскім стадыёне ішлі валейбольныя баталіі, спаборніцтвы па дартсу, шахматам.

 

Перад хайнічанамі выступалі калектывы «Джыпсі Бэнд» з Мінску і SYNNY DAYS з Гомеля. Цікавы канцэрт прадставіў ансамбль «Спадчына». Спадабаўся гледачам кавер-канцэрт песен групы «Любэ», падрыхтаваны работнікамі ўстаноў культуры раёна.

 

Заварожвала фаер-шоу.

Увечары ўсе жадаючыя змаглі далучыцца да рэспубліканскай акцыі «Спяём гімн разам», а потым атрымаць массу эмоцый ад феерверку. Завяршылі святочны вечар дыскатэкай.

76 гадоў назад на нашай шматпакутнай зямлі прагучалі апошнія стрэлы жудаснай вайны. Сучаснае пакаленне не павінна забыць подзвіг тых, хто выратаваў нашу краіну, і тую цану, якую давялося заплаціць беларусам. І нам усім неабходна прыкласці ўсе намаганні, каб неба над намі заставалася мірным.

Фота Вольгі БЕЛАШ, Алега ЗУБКА,
Наталлі РЭВЯКА, Алены СМУСЯНОК, Таццяны БЕЛЬСКАЙ.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *