Запрашаем у нашу арганізацыю

Образование

Калі напаткае бяда, галоўнае – не застацца адзін на адзін з ёю. Хаця 61 чалавек  нашага раёна інваліды па зроку, не могуць радавацца ўсім фарбам навакольнага свету, некаторыя без суправаджэння не могуць пайсці па нейкіх сваіх справах, яны не адчуваюць сябе пакінутымі, нікому не патрэбнымі. Таму што гэтыя людзі з’яўляюцца членамі раённай арганізацыі Беларускага таварыства інвалідаў па зроку. Праўленне арганізацыі пастаянна трымае ў полі зроку іх патрэбы і запатрабаванні.

Да прыкладу, у мінулым годзе чатыром чалавекам аказана матэрыяльная дапамога, усім членам таварыства выдзелена насенне агароднінных культур вясною для сяўбы на прысядзібных участках, многія былі забяспечаны “гаворачымі” будзільнікамі, магнітоламі. Ужо ў гэтым годзе 53 чалавекі атрымалі сталовыя і прадуктовыя наборы.

Практыкуем правядзенне розных мерапрыемстваў, прымаем удзел у клубах  па інтарэсах і “Каля самавара”, дзе за  кубкам духмянага чаю можам пагаварыць аб жыцці-быцці, аб сваіх праблемах. Значную дапамогу аказвае нам цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва, пры якім знаходзіцца раённая арганізацыя інвалідаў па зроку.

На жаль, у большасці па няведанню, не ўсе інваліды па зроку з’яўляюцца членамі нашай арганізацыі. Таму, выкарыстоўваючы прадастаўленую магчымасць выступлення ў раённай газеце, запрашаю іх зрабіць гэта. Для афармлення неабходна прадставіць па адрасу: г. Хойнікі, вул Савецкая,129 (памяшканне тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва) заяву на імя старшыні праўлення, дзве фотакарткі, копію пасведчання інваліда. Акрамя гэтага, патрэбна заплаціць па 2 тысячы рублёў за членскі білет і гадавы ўзнос.

Даведкі па тэлефоне 2-19-90.


Г. КАРАНДЗІНАВА,
старшыня праўлення раённай арганізацыі Беларускага
таварыства інвалідаў па зроку.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *