Тры навіны, на якія звярнула ўвагу Таццяна Літвінка.
1. На сёння ў беларускіх спартсменаў тры медалі Алімпіяды-2024 ў Парыжы. У мінулую пятніцу дзве ўзнагароды здабылі беларускія майстры скачкоў на батуце – алімпійскім чэмпіёнам стаў Іван Літвіновіч, а ў жанчын Віялета Бардзілоўская заваявала срэбны медаль. Яшчэ адно алімпійскае срэбра ў актыве Яўгенія Залатога ў турніры па акадэмічнай грэблі.
2. Беларускі першадрукар Францыск Скарына пачаў выдавецкую дзейнасць у 1517 годзе ў Празе. Першай кнігай стала Псалтыр, дзе адзначаны і тэрмін завяршэння. Дзякуючы гэтаму мы ведаем не только год, але нават дзень нараджэння беларускай друкаванай кнігі – 6 жніўня.
Дарэчы, наш вялікі першадрукар вельмі рызыкаваў, калі пачынаў займацца кнігавыдавецтвам, таму што гэта дзейнасць была практычна невядомай у Вяікім княстве Літоўскім. Але адоранасць нашага земляка дапамагла паспяхова рэалізаваць гэта пачынанне.
3. 8 жніўня адзначаўся Міжнародны дзень афтальмалогіі. У нашай краіне, па сведках Міністэрства аховы здароўя, колькасць афтальмалагічных аперацый у 2023 годзе павялічылася на 50% у параўнанні з 2022 годам. Беларускія спецыялісты супрацоўнічаюць з калегамі ўсіх краін постсавецкай прасторы.
Запісала Алеся ЯЧЫЧЭНКА.
Фота аўтара.