17 верасня Беларусь адзначыць Дзень народнага адзінства, які сёлета будзе святкавацца шосты раз.
Падрыхтавалі для вас цікавыя факты пра самае маладое дзяржаўнае свята.
** ** **
Упершыню на самым высокім узроўні ідэя заснавання Дня народнага адзінства прагучала на VI Усебеларускім народным сходзе ў лютым 2021 года. Ініцыятыва не была спантаннай, яна лунала ў паветры.
** ** **
Дату прапаноўвалася выбраць з двух варыянтаў:
– 17 верасня – пачатак вызваленчага паходу Чырвонай Арміі ў 1939 годзе па вызваленні беларускіх зямель ад польскай акупацыі;
– 14 лістапада – заканадаўчае афармленне працэсу ўз’яднання Заходняй Беларусі з БССР.
Большасць грамадзян, якія прынялі ўдзел у электронным галасаванні, зрабілі выбар на карысць 17 верасня.
** ** **
Для жыхароў Заходняй Беларусі дата 17 верасня стала сапраўдным днём вызвалення. Пра гэта выразна кажа той факт, што 30 кастрычніка 1939 года дэпутаты Народнага сходу Заходняй Беларусі аднагалосна прынялі пастанову: «Дзень 17 верасня 1939 года – Дзень вызвалення працоўных Заходняй Беларусі ад польскіх паноў – абвясціць днём усенароднага свята».
** ** **
У 2023 годзе напярэдадні адбыўся прэм’ерны паказ нацыянальнага кінапраекта «На другім беразе». Стужка пераносіць гледача ў 1925 год і распавядае пра жыццё беларусаў, падзеленых новай несправядлівай мяжой.
** ** **
Дата 17 верасня стала адной з найважнейшых у гісторыі Беларусі. У гонар яе былі названыя 167 вуліц, плошчаў, бульвараў і сквераў у многіх гарадах і вёсках Заходняй Беларусі. Захаваліся гэтыя назвы і сёння. У снежні 2021 года ў Мінску з’явіўся бульвар «17 верасня».
** ** **
У 1945 годзе ваенны парад у Мінску прайшоў не 3 ліпеня, у першую гадавіну вызвалення горада і БССР ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Ён адбыўся 16 верасня і быў прымеркаваны менавіта да Дня ўз’яднання Заходняй Беларусі і БССР.
Падрыхтавала Алена СМУСЯНОК.
Фота з адкрытых інтэрнэт-крыніц, носіць ілюстрацыйны характар.
