– Датэрміновае галасаванне праходзіць спакойна, заўваг па яго правядзенні няма. Работа на ўчастку для галасавання ў гімназіі арганізавана ў адпаведнасці з дзеючым заканадаўствам. Дакладна, кампетэнтна працуюць члены ўчастковай камісіі. Забяспечаны належныя ўмовы для правядзення галасавання выбаршчыкаў. Дарэчы, прыемна адзначыць, што хайнічане актыўна ідуць на рэферэндум, іх хвалюе будучыня раёна, краіны.
Ганна Вяргейчык, назіральнік: работа на ўчастку для галасавання ў гімназіі арганізавана ў адпаведнасці з дзеючым заканадаўствам
