Задача дня – нарыхтоўка сена

У пачатку другой дэкады мая на тэрыторыі раёна склаліся аптымальныя пагодлівыя ўмовы для пачатку сезона нарыхтоўкі кармоў. Кароткачасовыя начныя дажджы стымулявалі рост травастою, а сонца, якое яшчэ не набрала максімальнай летняй актыўнасці, разам з цёплым майскім ветрам паспрыялі добраму правяльванню і прасыханню скошанай травяной масы. Такое надвор’е грэх было ўпусціць, і працаўнікі эксбазы «Стралічава» аднымі з першых у раёне, акурат у сярэдзіне апошняга веснавога месяца пачалі корманарыхтоўчую кампанію. Слова – в. а. галоўнага агранома гаспадаркі Ігару Яўгенавічу Кліменку.

Продолжить чтение

Наперадзе – касавіца!

Завяршаюцца работы па правядзенню яравой сяўбы. У гаспадарках раёна ўжо завершана сяўба цукровых буракоў (1000 га), набліжаецца да заканчэння і сяўба ранніх збожжавых культур: работы вядуцца толькі ў сельгаспрадпрыемствах імя Мележа (85%) і «Судкова» (99%). Усяго з планавых 14240 гектараў адведзеных пад яравую сяўбу па стану на 13 мая сельскагаспадарчымі культурамі ў раёне засеяна 13169 (92%). Першымі сяўбу завяршылі ў сельгаспрадпрыемстве «Велікаборскі» (913 гектараў). У КСУП «Аравічы» яравая сяўба праведзена на 2181 га з 2215 (98%), у «Судкове» – на 2302 га з 2415 (95%), у «Веляціне» – на 1805 га з 1920 (94%).

Продолжить чтение

Плошчы павялічаны

25 красавіка ў час візіту ў Лунінецкі раён Брэсцкай вобласці Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь А.Р. Лукашэнка асабліва падкрэсліваў важнасць вырошчвання кукурузы – каштоўнай сельскагаспадарчай культуры, якая не толькі выкарыстоўваецца як багаты пратэінамі і бялкамі зялёны корм, але і ўзбагачае збожжавы збор гаспадарак. Для сельгаспрадпрыемстваў нашага рэгіёна кукуруза прыцягальная яшчэ і тым, што не валодае здольнасцю накапліваць радыёнукліды, а значыць, каштоўнасць яе ўзрастае ўдвая. Вось чаму  і пасяўныя плошчы пад кукурузу пастаянна павялічваюцца.

Продолжить чтение

Ад світання да вечара

Механізатары агракамбіната «Віць» завяршаюць сяўбу ранніх збожжавых культур. Адзін з лепшых працаўнікоў, занятых на пасяўных работах, Уладзімір Уладзіміравіч Бельскі. Па стану на 15 красавіка ён пасеяў 325 га каласавых культур, а гэта большая частка ўсяго сёлетняга яравога збожжавага кліна гаспадаркі.

Продолжить чтение

І эканомія, і якасць

Скандынаўскі цыклон, які прынёс дажджы, парывісты вецер і мокры снег, не знізіў напружанне на палях раёна, дзе поўным ходам ідуць веснавыя палявыя работы. У сельгаспрадпрыемстве «Веляцін», як і ў іншых гаспадарках, разам з веснавой сяўбой і падрыхтоўкай глебы пад яе працягваюцца работы па ўнясенню арганічных угнаенняў пад кукурузу і бульбу, завяршаецца ўнясенне мінеральных угнаенняў, падкормлены пасевы азімых збожжавых і азімага рапсу, шматгадовыя травы, сенакосы і пашы.

Продолжить чтение

Вясенні дзень год корміць

 Халодны сакавік унёс сваю спецыфіку ў работу земляробаў. Зацяжная вясна прывяла да таго, што веснавыя пасяўныя работы неабходна правесці не толькі арганізавана і якасна, але і ў сціслыя тэрміны. У дачыненні да яравых збожжавых культур кіраўніцтвам краіны названы гранічны аптымальны тэрмін – 10 красавіка. Калі ж улічыць, што сяўба ранніх каласавых у раёне пачалася акурат з пачаткам бягучага каляндарнага месяца, то стане зразумелай цана кожнай гадзіны сёлетняй хуткацечнай пасяўной яравых збожжавых і зернебабовых.

Продолжить чтение

Праздник первой борозды

Праздник первой борозды – особое состояние души хлеборо­бов. Во все времена – зазвонят ли жаворонки в тёплом небе, осыплет ли август земледельцев щедротами лета – этот праздник всегда с теми, кто выезжает весной на поле с плугом начинать посевную. Этот день памятен каждому механизатору, он эмоционален изнутри.

Продолжить чтение

Губляем там, дзе можна зарабляць

Падвядзенню вынікаў работы жывёлагадоўчай галіны за студзень-люты быў прысвечаны раённы семінар работнікаў аграпрамысловага комплексу, які прайшоў у мінулую суботу на базе сельгаспрадпрыемства «Стралічава». Запрошаныя на яго кіраўнікі, галоўныя заатэхнікі, эканамісты, інжынеры гаспадарак і спецыялісты райсельгасхарчу пабывалі на Губарэвіцкай і Стралічаўскай малочнатаварных фермах, а таксама на мехдвары эксбазы.

Продолжить чтение